З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста
На каляровым фота бачныя пашкоджанні моста праз Керчанскі праліў пасля ўкраінскіх удараў, нанесеных цягам трох дзён.

Мост пасля пашкоджанняў, фота 19 лістапада Planet Labs
Расейская служба Радыё Свабода публікуе новы каляровы спадарожнікавы здымак, на якім бачныя пашкоджанні моста праз Керчанскі праліў пасьля трох паслядоўных удараў з боку Украіны, нанесеных цягам трох дзён — 17, 18 і 19 лістапада.
На фатаздымку, зробленым 19 лістапада, бачныя значныя пашкоджанні чыгуначнага пуці як мінімум у трох месцах, у тым ліку ў адным з пунктаў мацавання апошняй ацалелай аркі моста.

Спадарожнікавы здымак Керчанскага моста перад ўдарамі, 16 лістапада 2026
Каментары