У Мінску пабудавалі трэцюю снегаплавільную станцыю. Яна размешчаная каля перасячэння МКАД з вуліцай Ціміразева, непадалёк ад Ждановічаў. Будаўніцтва завяршылі за пяць месяцаў замест запланаваных дзесяці.

Новая станцыя павінна спрасціць працу камунальных службаў: грузавікам з Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў больш не давядзецца перавозіць снег праз увесь горад на пункт у Шабанах. Адначасова тут можна будзе разгружаць тры-чатыры машыны, кожная з грузам да 20 кубаметраў снегу.
Снег будуць здрабняць адмысловымі ўстаноўкамі і растопліваць з дапамогай цёплай вады з гарадской каналізацыі. Атрыманую сумесь ачысцяць ад пяску, розных іншых рэчываў і смецця. Плаваючыя адкіды будуць збіраць у кантэйнеры і вывозіць на палігон, а для затрымання нафтапрадуктаў прадугледжаная асобная перагародка. Пасля ачысткі талая вада будзе паступаць на Мінскую ачышчальную станцыю.
Праектная сярэднесутачная прадукцыйнасць новага пункта складзе каля пяці тысяч кубаметраў. Чакаецца, што праз два месяцы станцыя запрацуе на поўную магутнасць.
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары