Гэта зборная Ізраіля.

У групавым турніры дывізіёна С футбольнай Лігі нацый зборная Беларусі заняла другое месца і атрымала магчымасць атрымаць павышэнне ў класе праз стыкавыя матчы.
Албанія заняла ў нашай групе першае месца і атрымала прамое павышэнне ў В, а дружыны, што фінішавалі другімі ў групах, маюць шанец прабіцца праз стыкі, лёсаванне якіх прайшло сёння ў Швейцарыі.
Супернікам зборнай Беларусі стала зборная Ізраіля.
Ізраіль гуляў у адной групе з Аўстрыяй, Ізраілем і Косавам, заняў апошняе месца, згуляўшы чатыры матчы ўнічыю і двойчы прайграўшы. У зборнай 76‑е месца ў рэйтынгу ФІФА, у Беларусі — 94-ы.
Першы матч пройдзе 25—27 сакавіка на нейтральным полі, дзе зборная Беларусі выступае з 2022 года. Імаверна, што гульня пройдзе ў Венгрыі, дзе апошнім часам гуляе беларуская зборная ці клубы.
Матч у адказ запланаваны на 28—30 сакавіка. Імаверна, таксама на нейтральным полі.
6 снежня 2026 года ў Белфасце пройдзе лёсаванне адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы па футболе 2028 года.
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары