Грамадства44

УСУ праніклі ў Курскую вобласць 

Ідуць баі на некалькіх участках дзяржаўнай мяжы.

УСУ праніклі ў Курскую вобласць. Пра гэта паведамляюць Z-паблікі.

«Курская вобласць. Ідуць баі на некалькіх участках дзяржаўнай мяжы. Праціўнік на адным з вузкіх участкаў фронту малой групай перайшоў мяжу на некалькі сотняў метраў. Абстаноўка кантраляваная. Згодна з разведданымі, Кіеў вырашыў зладзіць медыйную карцінку па аналогіі з вясновымі падзеямі ў Белгародскай вобласці, так што хутка з'явяцца тыктокерные падраздзяленні УСУ», — піша канал «Два маёры».

Горад Суджа Курскай вобласці сёння быў атакаваны дронамі. У выніку абстрэлу пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей, сцвярджаюць мясцовыя ўлады.

Губернатар таксама заявіў, што ноччу над Курскай вобласцю былі збітыя 26 беспілотнікаў.

Каментары4

  • Кузьма Белы
    06.08.2024
    Мантры троляў расейскай прапаганды не дапамаглі , і гэта памылка. Відавочна, расейскія акупанты паспяхова працягваюць наступ і займаюць украінскія тэрыторыі. І вярнуць іх назад сілай, хутчэй за ўсё, не атрымаецца. Дык што застанецца Ўкраіне, калі яна сядзе за стол перамоваў? Адкажыце самі.
  • Мантры троляў расейскай прапаганды не дапамаглі
    06.08.2024
    Кузьма Белы, застаюцца F-16, якімі Украіна будзе біць акупантаў, іх базы і склады, застаюцца дроны, якімі Украіна будзе біць па НПЗ і вайсковых заводах РФ.

    Ну а калі Расея пойдзе на чарговы шантаж і пачне восенню бамбіць сістэмы энергазабеспячэння і ацяплення, каб пакінуць украінскі народ без света і цяпла восенню і зімой, то застаюцца ўдары Украіны ў адказ па аналагічных аб'ектах на тэрыторыі РФ.

    А таксама застаецца дапамога партызанам на тэрыторыі Расеі. А застаецца таксама дапамога нацыянальным сілам паняволеных Масковіяй народаў у развале Расеі на асобныя нацыянальныя дзяржавы і Масковію.
  • Жэка
    06.08.2024
    Мантры троляў расейскай прапаганды не дапамаглі, транзіт газа калі спыняць ганаровыя?

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

У пяць разоў вырасла колькасць скаргаў, якія стаў задавальняць Вярхоўны суд. Лукашэнка спытаў, што адбываецца6

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць