Свет33

Авіяцыя Ізраіля падавіла СПА Ірана. Вось як гэта рабілася

Ізраільскія ВПС выкарыстоўвалі ў Іране прыкладна дзвесце самалётаў для атакі на каля ста цэляў, і пры гэтым не страцілі ніводнага. Бамбавікі тыпаў F-35, F-16 і F-15 збліжаліся са сваімі цэлямі (пераважна ў безабароннай сталіцы — Тэгеране) на адлегласць да 50 кіламетраў, каб скінуць кіраваныя бомбы, піша Bild.

Фота: Majid Saeedi/Getty Images

Такі манеўр, на першы погляд, даволі рызыкоўны. Аднак з боку іранскіх Узброеных сіл практычна не было ніякага супраціву. Толькі на адной-адзінай базе на напад адказала сістэма СПА. Сотні афіцэраў і пілотаў Ірана нават не ведалі, што наогул нешта адбываецца.

Гэта сведчыць пра масіраваную кібератаку з ужываннем сродкаў электроннай вайны, якая, верагодна, пачалася ўжо пры ўзлёце ізраільскіх самалётаў. Такім чынам Ізраілю, відаць, удалося на некалькі гадзін адключыць іранскія радары з дапамогай сродкаў РЭБ. Іранскія ВПС, якія падняліся ў паветра, проста не бачылі цэляў.

Акрамя таго, Ізраіль, відавочна, вывеў са строю сувязь паміж рознымі падраздзяленнямі СПА і прыватныя камунікацыйныя сістэмы — мабільныя тэлефоны, рацыі і пэйджары. Ні СМС, ні WhatsApp, ні званкі не папярэдзілі атакаваныя аб'екты пра маючыя адбыцца ўдары Ізраіля.

Інакш, лічаць аглядальнікі Bild Ханс-Юрген Фелевальд і Юліян Ропке, немагчыма растлумачыць, чаму каля двух дзясяткаў іранскіх генералаў былі ў сваіх ложках у момант, калі на іх дамы пасыпаліся ізраільскія снарады, і загінулі.

У цэлым рэжым Ірана аказаўся сляпы, глухі і нямы. Сувязь была адноўленая толькі раніцай, калі ізраільскія ВПС ужо зрабілі сваю працу.

Каментары3

  • в мультиках всех побеждают
    13.06.2025
    Они сильны в пропаганде, как и наш пакистанец с фамилией лукашенко...
  • Нешта гэта падобна
    13.06.2025
    На тое, што распавядаў Канашэнкаў
    на пачатку вайны.
    Трэба трохі пачакаць, што іранцы скажуць.
    Яны можа і не ведаюць, што ўшчэнт разбітыя.
  • Васзліль
    13.06.2025
    Найбольш важнай часткай аперацыі з'явілася трыманне плану ў таямніцы ад пэўнага амерыканскага дзеяча, каб дэталі не зліліся журналістам.

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Трампа, Пуціна і Сі працягваліся паўтары гадзіны

У пяць разоў вырасла колькасць скаргаў, якія стаў задавальняць Вярхоўны суд. Лукашэнка спытаў, што адбываецца6

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць