Свет

Трамп заклікаў жыхароў Тэгерана неадкладна эвакуявацца

Таксама прэзідэнт ЗША датэрмінова пакінуў саміт G7.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў праз твіт, што ўсім жыхарам Тэгерана трэба неадкладна эвакуявацца, піша Бі-бі-сі.

«Ірану трэба было падпісаць гэтую «здзелку», якую я загадаў ім падпісаць. Як шкада, колькі марных смерцяў. Прасцей кажучы, ІРАН НЕ МОЖА МЕЦЬ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ. Я гаварыў пра гэта зноў і зноў! Усім трэба неадкладна эвакуявацца з Тэгерана!», — гаворыцца ў паведамленні Трампа ў яго сетцы TruthSocial.

Як гэта часта бывае з заявамі Трампа, што менавіта ён меў на ўвазе, незразумела.

Неўзабаве пасля таго, як Дональд Трамп праз твіт заявіў, што ўсім жыхарам Тэгерана трэба неадкладна эвакуявацца, яго прэс-сакратар аналагічным чынам абвясціла, што ён датэрмінова пакідае саміт «вялікай сямёркі» ў Канадзе, каб «заняцца многімі важнымі справамі».

«З-за таго, што адбываецца на Блізкім Усходзе, прэзідэнт Трамп выедзе сёння пасля вячэры з кіраўнікамі дзяржаў», — напісала прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Левіт у сетцы X.

Таксама Трамп загадаў склікаць у Белым доме пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі — пра гэта паведамілі журналісты двух амерыканскіх тэлеканалаў.

Спачатку пра рашэнне Трампа тэрмінова склікаць Раду нацбяспекі ў сітуацыйным кабінеце ў Белым доме паведаміў у сетцы X рэпарцёр Fox News, неўзабаве такую ж інфармацыю атрымала ад ананімнай крыніцы ў адміністрацыі Трампа тэлекампанія CNN.

CNN дадае, што яе крыніца не ўдакладніла, хоча Трамп склікаць раду неадкладна, ці ўжо па вяртанні з Канады.

У склад Рады нацыянальнай бяспекі ЗША ўваходзяць вышэйшыя службовыя асобы, уключаючы дзяржаўнага сакратара, міністра абароны і дырэктара нацыянальнай разведкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць18

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі9

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць18

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць