Грамадства33

Беларускія прадпрыемствы працягваюць вырабляць прыцэлы і боепрыпасы для расійскай арміі

У 2025 годзе Беларусь працягвае выконваць абарончыя заказы Расіі, пастаўляючы прыцэлы і дэталі для боепрыпасаў. Санкцыі і страта міжнароднага іміджу не спыняюць беларускія прадпрыемствы, паведамляе «Белпол».

Прыцэл «Сасна-У»

Паводле расследавання «Белпол», мінскае прадпрыемства «Пеленг» працягвае маштабна вырабляць прыцэлы, у тым ліку «Сасна-У», і электронныя блокі для іх, якія выкарыстоўваюцца ў сістэме кіравання агнём «Каліна» для мадэрнізацыі танкаў Т-72Б3, Т-80БВМ і Т-90М. У 2025 годзе Расія атрымае не менш за 1180 гэтых прыцэлаў і блокаў.

Акрамя таго, працягваецца выпуск камандзірскіх панарамных прыцэлаў для расійскіх танкаў, кожная партыя якіх налічвае больш за сотню адзінак. Уся прадукцыя адпраўляецца на вайсковыя заводы Расіі, напрыклад, на Валагодскі оптыка-механічны завод, які ўваходзіць у холдынг «Швабе» дзяржаўнай карпарацыі «Растэх». Прадпрыемства «Пеленг» актыўна развівае вытворчасць і прыцэлаў, і электронных кампанентаў, а таксама бесперапынна набірае новых работнікаў для апрацоўкі аптычных дэталяў.

Дэталі рэактыўнага снарада 122 мм беларускай вытворчасці, якія пастаўляюцца расійскаму НВА «СПЛАВ» у Туле

Беларуская вайсковая прамысловасць таксама пастаўляе дэталі да рэактыўных снарадаў калібра 122 мм. 17 ліпеня беларуская дэлегацыя наведала Тульскую вобласць, дзе быў падпісаны План мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на 2025—2028 гады.

Дэлегацыя ДВПК Беларусі ў Туле

Дэлегацыю ўзначальваў прадстаўнік Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Беларусі Дзмітрый Пантус, а сярод прысутных былі кіраўнікі прадпрыемстваў «Завод дакладнай электрамеханікі» і «Завод Легмаш», якія адказваюць за вытворчасць дэталяў і зборку рэактыўных снарадаў. Выпушчаная прадукцыя пастаўляецца ў НВА «СПЛАВ» у Тулу, дзе яна ўключаецца ў ваенную вытворчасць.

Каментары3

  • барадзед
    09.09.2025
    хутчэй бы санкцыі ад зсу прыляцелі
  • Ну-ну
    09.09.2025
    барадзед, Глядзi каб ЗСУ не прiлетелa.
  • Ідзі на завод працуй, мусар
    10.09.2025
    Ну-ну , глядзі каб табе не прыляцела

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал10

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск прыме расійска-грузінскія перамовы2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь дабіваецца ад ЗША зняцця санкцый у абмен на палітвязняў17

У Берліне распрацавалі план, як ЕС працягваць падтрымку Украіны нават пасля прыходу да ўлады Ле Пэн у Францыі3

Для каардынацыі ўдараў па Крымскім мосце ўкраінцы выкарыстоўвалі свае «лятучыя мадэмы»4

У Гродне анансавалі стварэнне новага жылога квартала

У пасажыра на станцыі метро знайшлі самаробны меч для гістарычных баёў. Цяпер яго будуць судзіць7

Z-блогер, які марыў забіць усіх украінцаў, загінуў сам12

Відэагульню, створаную беларусамі, намінавалі на прэмію The Game Awards

Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір стаў падзарабляць відэавіншаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал10

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць