Грамадства33

У Берліне распрацавалі план, як ЕС працягваць падтрымку Украіны нават пасля прыходу да ўлады Ле Пэн у Францыі

Германія распрацавала механізм, які дазволіў бы Еўрасаюзу працягваць фінансавую падтрымку Украіны нават у выпадку, калі грамадская падтрымка гэтай дапамогі аслабне або ў наступным годзе прэзідэнткай Францыі стане Марын Ле Пен і выканае сваё перадвыбарчае абяцанне скараціць дапамогу Кіеву. Пра гэта паведамляе выданне Politico са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Фрыдрых Мерц. Фота: Paulo Nunes dos Santos/Bloomberg via Getty Images

План Берліна прадугледжвае стварэнне для ЕС так званай «фінансавай прасторы», якая дазволіць пры неабходнасці прыцягваць дадатковыя сродкі для Украіны звыш 100 мільярдаў еўра, ужо прапанаваных Еўракамісіяй уключыць у наступны сямігадовы бюджэт Еўрасаюза.

Такая схема дасць магчымасць забяспечваць фінансаванне ў будучыні, не беручы адразу на сябе абавязацельствы па значных выдатках, якія могуць выклікаць палітычныя спрэчкі. Паводле еўрапейскіх чыноўнікаў, пытанне дапамогі Украіне цяпер выклікае больш супярэчнасцяў, чым раней, а магчымы прыход да ўлады Ле Пен у Францыі можа яшчэ больш ускладніць сітуацыю.

Зацвярджэнне доўгатэрміновага бюджэту ЕС і звязанага з ім механізму фінансавых рэзерваў запатрабуе аднагалоснай падтрымкі ўсіх краін-членаў. Аднак для прыняцця наступных рашэнняў аб запазычаннях у межах прапанаванай схемы, калі Германіі ўдасца прасунуць сваю ідэю, будзе дастаткова кваліфікаванай большасці. Гэта ўскладніць асобным урадам магчымасць блакаваць фінансавую падтрымку Украіны.

Берлін трывожыцца не толькі праз пазіцыю Францыі і традыцыйных праціўнікаў дапамогі Украіне, такіх як Венгрыя і Чэхія. Дадатковую заклапочанасць выклікае і ўнутраная палітычная сітуацыя ў самой Германіі, дзе ў некаторых федэральных землях перамагла ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Германіі».

Таму федэральны канцлер Фрыдрых Мерц і імкнецца ўключыць падтрымку Украіны ў наступны доўгатэрміновы бюджэт ЕС. Звязваючы гэтае пытанне з бюджэтнымі перамовамі, ён таксама ўскосна папярэджвае, што Германія можа скараціць свае ўнёскі ў фонды рэгіянальнага развіцця, якімі карыстаюцца краіны Усходняй Еўропы. Гэта можа стаць адказам на спробы некаторых дзяржаў заблакаваць пашырэнне фінансавых магчымасцяў ЕС або адмовіцца ад дапамогі Кіеву.

18 лістапада Еўрапейская камісія зацвердзіла пакет заканадаўчых прапаноў, які прадугледжвае выдзяленне Украіне да 45 мільярдаў еўра дадатковай фінансавай дапамогі ў 2027 годзе. Гэтыя сродкі плануецца выдзеліць дадаткова да ранейшых 45 мільярдаў еўра, прадугледжаных у межах крэдыту на агульную суму 90 мільярдаў еўра.

Раней, 12 лістапада, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што прапановы для кампенсацыі фінансавых патрэб Украіны на 2027 год будуць прадстаўленыя да наступнага пасяджэння Еўрапейскай рады, запланаванага на 26—27 лістапада.

Каментары3

  • Немец
    18.11.2026
    Вельмі добра
  • Откаты
    18.11.2026
    Огромные, невообразимо гигантские.
  • Ультракрайніліберал
    19.11.2026
    Нядаўна МЗС Украіны афіцыйна крытычна адказала ўльтралеваму кандыдату Меланшону за прарасійскія антыўкраінскія выказванні. Ведалі?

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць