Грамадства11

Доля малаінвазіўных аперацый у Беларусі вырасла да 43%

Дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі (МНПЦ) Алег Румо расказаў, што ў краіне ўзрасла да 43% (было 25%) доля малаінвазіўных аперацый. У асобных рэгіёнах такіх умяшанняў — 70%.

Фота ілюстрацыйнае

Аб'ём малаінвазіўных аперацый, якія з'яўляюцца найбольш сучасным і ашчадным метадам лячэння з меншай колькасцю ускладненняў, скарочаным тэрмінам знаходжання ў стацыянары і хуткай рэабілітацыяй, складае 43%. У асобных раёнах-флагманах працэнт гэтых аперацый даходзіць да 60-70%.

У найбліжэйшы час чакаецца пераход на новы ўзровень.

«Мы зможам падняцца яшчэ на адну прыступку — рабатычнай хірургіі. На сённяшні момант рабатычныя тэхналогіі — гэта таксама адзін з драйвераў малаінвазіўных умяшанняў, — дадаў Алег Румо. — Напэўна, у рэгіёны іх пакуль ставіць не мае сэнсу, але ў вядучых лячэбных установах такія рабатычныя комплексы павінны быць».

Каментары1

  • Хутчэй, людзі паміраюць!
    31.10.2025
    Давай хутчэй стаў рабатычныя тэхналогіі ў лякарні, а то людзі мруць як мухі ад рака, не дажываючы да 50-60 гадоў.
    І рак у іх выяўляюць на апошняй стадыі. Рабі што-небудзь, каб у паліклініках рабілі б УЗІ для выяўлення рака не праз 2-6 месяцаў пасля запісу ў чаргу на УЗІ як сёння.

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі7

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

У Крэўскім замку знайшлі новыя фрэскі ФОТЫ1

На востраве ў Ціхім акіяне захаваўся адзіны ў свеце экзэмпляр рэдкага дрэва. Від спрабуюць уратаваць1

У Мінску на будоўлі загінуў машыніст аўтакрана

Беларус з Полацка загінуў падчас ваенных дзеянняў у Афрыцы3

Змяняюцца правілы аплаты мабільнага інтэрнэту звыш тарыфу. У кліента будуць пытацца згоды

Кубракоў прапанаваў перад здачай экзаменаў на правы вазіць прэтэндэнтаў на месцы смяротных ДТЗ11

Пазняк расказаў пра рускамірскую агрэсію супраць Офіса Ціханоўскай133

У Беларусі заблакуюць Spotify28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі7

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць