Свет11

На перамовы з Зяленскім Трамп узяў не толькі Уіткафа і Кушнера

Перамовы паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім цяпер праходзяць у значна больш шырокім складзе з боку ЗША, чым раней. Калі на папярэдніх этапах дыялог вялі пераважна зяць Трампа Джарэд Кушнер і спецпрадстаўнік Трампа Стыў Уіткаф, то цяпер да іх далучыліся ключавыя прадстаўнікі амерыканскай улады.

Фота: AP Photo/Alex Brandon

Акрамя самога Трампа, Кушнера і Уіткафа, у перамовах гэтым разам удзельнічаюць кіраўнік Дзярждэпартамента Марка Рубіё, міністр абароны Піт Хегсет, а таксама старшыня Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША Дэн Кейн. Гэта сведчыць пра тое, што сустрэча мае больш афіцыйны і стратэгічны характар, чым звычайна.

Пры гэтым у перамовах гэтым разам не ўдзельнічае віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс. Раней, падчас лютаўскай сустрэчы Трампа з Зяленскім, якая скончылася скандалам, ён паводзіў сябе вельмі рэзка, абвінавачваючы ўкраінскага лідара ў непавазе да Злучаных Штатаў і асабіста да Трампа.

Закрытая частка сустрэчы Зяленскага і Трампа праходзіць за абедзенным сталом. Журналістаў Трамп папрасіў пакінуць залу ў даволі экстравагантным стылі:

«Ці не хочаце вы чаго-небудзь перакусіць у гэты час? Так ці не? Вы можаце адказаць? Так? Добра. Выведзіце іх на вуліцу. Скажыце шэф-кухару. Пачастуйце іх невялікай колькасцю ланча, добра? Дзякуй вам, прэса».

Пасля завяршэння перамоў абяцаюць сумесную прэс-канферэнцыю Трампа і Зяленскага.

Каментары1

  • Jocker
    29.12.2025
    Дзядька Трамп будуе мiр. То добра. Збудуе.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго24

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам85

Памёр былы акцёр Віцебскага Коласаўскага тэатра Аляксандр Фралоў

«Дапамога прыйшла, адкуль не чакалі». Украінцы ў захапленні ад таго, што беларусы збіраюць грошы на электрагенератары19

Паўмільёна гасцей. Раскошнае вяселле, якое ўскалыхнула ўсю Індыю1

Тэлескоп вярнуўся на месца, купал круціцца на 360°: як абнавілі Мінскі планетарый і абсерваторыю2

Зорка польскага тэатра нарадзілася пад Глыбокім і выязджала з БССР у таварным вагоне. Вось яе гісторыя16

Беларускі брэнд прысвяціў калекцыю адзення вядомым цукеркам1

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго24

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць