Свет77

У Нарвегіі сына кронпрынцэсы затрымалі перад судом па справе аб сэксуальным гвалце. А сама прынцэса сябравала з Эпштэйнам

У Нарвегіі паліцыя затрымала Марыюса Борга Хёйбі — сына кронпрынцэсы Метэ-Марыт і пасынка кронпрынца Хокана — за два дні да пачатку суда па справе аб сэксуальным гвалце. Яго падазраюць у нападзе на жанчыну, пагрозах нажом і парушэнні судовай забароны на кантакты з пацярпелымі, піша Euronews.

Марыюс Борг Хёйбі. Фота: AP Photo

29‑гадовы Хёйбі мусіць паўстаць перад акруговым судом Осла паводле абвінавачанняў у 38 злачынствах, у тым ліку ў чатырох эпізодах меркаванага згвалтавання і гвалце ў дачыненні да былых партнёрак. Пракуроры настойваюць на яго ўзяцці пад варту на чатыры тыдні, баючыся паўторных злачынстваў. Сам Хёйбі прызнаў частку менш сур’ёзных абвінавачанняў, але адмаўляе найбольш цяжкія.

Да справы Хёйбі далучыліся некалькі яго былых партнёрак у якасці пазоўніц, а суд забараніў яму з імі кантактаваць. У выпадку прызнання віны мужчыну пагражае да 16 гадоў пазбаўлення волі. Судовы працэс, які працягнецца да сярэдзіны сакавіка, выклікаў у Нарвегіі шырокі грамадскі рэзананс.

Сітуацыя вакол каралеўскай сям’і ўскладнілася і праз іншы скандал. Апублікаваныя ў ЗША дакументы сведчаць, што кронпрынцэса Метэ-Марыт у 2011—2014 гадах падтрымлівала цесныя кантакты з Джэфры Эпштэйнам, асуджаным за сэксуальныя злачынствы. Паводле нарвежскіх СМІ, яе імя шмат разоў згадваецца ў гэтых матэрыялах.

Метэ-Марыт публічна папрасіла прабачэння, назваўшы гэтыя сувязі ганьбай, і пацвердзіла, што ў 2013 годзе некалькі дзён знаходзілася ў рэзідэнцыі Эпштэйна ў ЗША.

Каментары7

  • Ганка
    02.02.2026
    Августин Блаженный , дзіўна, што нават дэпутаты парлямэнта маюць недатыкальнасьць, а прадстаўнікі каралеўскае сям’і ня маюць.
  • Арыстакрат
    02.02.2026
    У яго не было шанцаў. Ён не ўваходзіць у каралеўскую сям'ю, бо з'яўляецца сынам прынцэсы ад першага шлюбу
  • .
    02.02.2026
    Гэта проста ганебішча. І няўжо знойдуцца тыя, хто яго будзе апраўдваць, з улікам існуючых сведкаў? І будзе заяўляць пра «лявацкую хваробу» 🤮 Так звычайна кажуць абаронцы гвалтаўнікоў

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал11

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

У жаночых прыбіральнях Кітая з'яўляюцца пісуары. Навошта?1

Спявачка з Беларусі трапіла ў скандал у ЗША. Вінаваціць прафесара Калумбійскага ўніверсітэта ў згвалтаванні, а ён яе — у пераследзе сям'і13

Беларус расказаў, як правозіў ката самалётам з перасадкамі

На брэсцкім вакзале заўважылі апарат з «цублямі» замест рублёў1

Мінск прыме расійска-грузінскія перамовы2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь дабіваецца ад ЗША зняцця санкцый у абмен на палітвязняў18

У Берліне распрацавалі план, як ЕС працягваць падтрымку Украіны нават пасля прыходу да ўлады Ле Пэн у Францыі3

Для каардынацыі ўдараў па Крымскім мосце ўкраінцы выкарыстоўвалі свае «лятучыя мадэмы»4

У Гродне анансавалі стварэнне новага жылога квартала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал11

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць