Грамадства

Звязаныя з Расіяй хакеры спрабуюць атрымаць доступ да акаўнтаў у Signal і WhatsApp

Разведвальныя службы Нідэрландаў заявілі, што хакеры, звязаныя з Расіяй, спрабуюць атрымаць доступ да ўліковых запісаў у месенджарах Signal і WhatsApp ва ўсім свеце. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве Агульнай службы разведкі і бяспекі Нідэрландаў (AIVD) і Службы вайсковай разведкі і бяспекі (MIVD), піша Reuters.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі ведамстваў, атакі накіраваныя на акаўнты высокапастаўленых чыноўнікаў, вайскоўцаў і журналістаў. У заяве гаворыцца пра «глабальную кіберкампанію», у ходзе якой хакерам, верагодна, ужо ўдалося атрымаць доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі.

Адзін з выкарыстаных спосабаў — выдаваць сябе за чат-бот Signal Support, каб атрымаць доступ да ўліковага запісу карыстальніка. Пасля гэтага зламыснікі могуць чытаць не толькі асабістыя паведамленні, але і перапіску ў групавых чатах.

Пры гэтым у Signal няма чат-бота падтрымкі — камунікацыя з карыстальнікамі вядзецца толькі праз электронную пошту.

Акрамя таго, хакеры спрабуюць атрымаць нелегальны доступ да акаўнтаў у Signal і WhatsApp праз функцыю «звязаных прылад». У такім выпадку карыстальнікі могуць нават не ведаць, што іх перапіска чытаецца дыстанцыйна.

Дырэктар вайсковай выведкі Нідэрландаў, віцэ-адмірал Пітэр Рысінк, адзначыў, што месенджары кшталту Signal і WhatsApp, нават нягледзячы на скразное шыфраванне, не варта выкарыстоўваць для перадачы сакрэтнай або асабліва важнай інфармацыі.

Кіраўніца AIVD Сімона Сміт падкрэсліла, што гаворка не ідзе пра ўзлом саміх сэрвісаў Signal або WhatsApp. Паводле яе слоў, пагроза тычыцца менавіта асобных уліковых запісаў карыстальнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі4

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

Аліменты цяпер будуць спаганяць нават з выйгрышаў у казіно

Кубракоў: У Беларусі вярбуюць школьнікаў для масавых забойстваў17

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за 18 гадоў. І гэта не толькі праз вайну і санкцыі8

У Японіі ўпершыню ў гісторыі штучна вывелі птушаня рэдкага пінгвіна1

Беларуска патаемна нарадзіла дзіця, якое хацела аддаць знаёмым. Усё скончылася трагічна2

Беларус спрабаваў патаемна правезці праз мяжу каштоўную кнігу XVII стагоддзя2

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ператрусаў па справе SALT8

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» абвінаваціла Украіну ў абстрэлах Данбаса да 2022 года і прапанавала здаць Пуціну захопленыя тэрыторыі59

Віцэ-прэм'ера Шулейку панізілі да дырэктара мясакамбіната3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі4

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць