Свет

Трамп заявіў, што новы вярхоўны лідар Ірана жывы, але паранены

«Ён жывы ў нейкай форме, разумееце», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images

Прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што, на яго думку, новы вярхоўны лідар Іран Маджтаба Хаменеі, бацьку якога — былога вярхоўнага лідара Алі Хаменеі — забілі ў першы дзень вайны, жывы, але «паранены».

Іранцы не бачылі Хаменеі з моманту яго абрання ў нядзелю духоўнай асамблеяй, а яго першыя каментары ў чацвер зачытваў тэлевядучы.

У прыватнасці, адзін іранскі чыноўнік паведаміў Reuters, што новапрызначаны вярхоўны лідар атрымаў лёгкія раненні, але працягвае выконваць свае абавязкі пасля таго, як дзяржаўнае тэлебачанне апісала яго як параненага на вайне.

«Я думаю, што ён, верагодна, жывы. Я думаю, што ён паранены, але, хутчэй за ўсё, ён жывы ў нейкай форме, разумееце», — сказаў Дональд Трамп у інтэрв’ю праграме The Brian Kilmeade Show на канале Fox News.

У Reuters нагадалі, што ў сваіх першых заявах Моджтаба Хаменеі паабяцаў трымаць закрытым Армузскі праліў і заклікаў суседнія краіны закрыць амерыканскія базы на сваёй тэрыторыі, інакш Іран можа нацэліцца на іх.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць