Свет1010

Вялікабрытанія ініцыявала стварэнне міжнароднай кааліцыі для разблакавання Армузскага праліва

Вялікабрытанія ініцыявала стварэнне шырокай міжнароднай кааліцыі з удзелам каля 35 краін для таго, каб аднавіць і гарантаваць бяспеку суднаходства ў Армузскім праліве — адным з ключавых маршрутаў для транспарту нафты і іншых грузаў, паведамляе Financial Times.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і Кір Стармер. Фота: Leon Neal / Pool Photo via AP

Як паведамляецца, на найбліжэйшых перамовах будуць абмяркоўвацца як палітычныя, так і ваенныя меры, якія могуць дапамагчы адкрыць праліў і гарантаваць бяспечны рух суднаў пасля спынення баявых дзеянняў. У перамовах возьмуць удзел міністры замежных спраў, а таксама вайсковыя прадстаўнікі, якія разгледзяць магчымыя дзеянні вайскова-марскіх сіл.

Да абмеркаванняў далучыліся розныя краіны, у тым ліку Францыя, Нідэрланды і дзяржавы Персідскага заліва. Разглядаюцца розныя варыянты дзеянняў: суправаджэнне гандлёвых суднаў вайсковымі караблямі, размінаванне праліва і іншыя меры абароны ад магчымых нападаў.

Ініцыятыва выглядае як аналаг раней створанай кааліцыі для падтрымкі бяспекі Украіны. Аднак у Еўропе раней неахвотна ставіліся да ідэі накіравання сваіх вайскова-марскіх сіл у рэгіён, але з-за абвастрэння сітуацыі і энергетычнага крызісу пазіцыя пачала змяняцца.

Пры гэтым кааліцыя не будзе афіцыйна дзейнічаць у рамках НАТА, і ў яе ўвойдуць як краіны-члены альянсу, так і іншыя дзяржавы.

Асаблівую ролю ў ініцыятыве могуць адыграць Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, якія актыўна заклікаюць іншыя краіны аб’яднацца і нават разглядаюць магчымасць сілавога разблакавання праліва. Разам з Бахрэйнам яны спрабуюць ініцыяваць у Радзе Бяспекі ААН рашэнне, якое дало б міжнародны мандат на такія дзеянні.

Аднак фармаванне такой кааліцыі сутыкаецца з цяжкасцямі, бо краіны гатовыя ўдзельнічаць па-рознаму: адныя прапануюць караблі для размінавання, але не гатовыя забяспечваць іх ахову іншымі ваеннымі сіламі.

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі падкрэсліў, што перад удзельнікамі стаіць складаная задача — забяспечыць свабоднае і бяспечнае суднаходства, абараніць судны і маракоў, а таксама аднавіць транспарт жыццёва важных грузаў.

Ён таксама адзначыў, што нават пры зніжэнні напружанасці няма гарантыі, што праліў будзе бяспечна адкрыты, бо галоўнай праблемай застаецца менавіта бяспека руху судоў у рэгіёне.

Каментары10

  • Иван чай
    01.04.2026
    Бгг, а как тебе махмуды в рф?
  • Трэйсі
    01.04.2026
    Ну абмяркоўваць яны майстры
  • Бгг
    01.04.2026
    Иван чай, хороший вопрос. Бессмысленный, но лаконичный.

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі7

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

У Крэўскім замку знайшлі новыя фрэскі ФОТЫ1

На востраве ў Ціхім акіяне захаваўся адзіны ў свеце экзэмпляр рэдкага дрэва. Від спрабуюць уратаваць1

У Мінску на будоўлі загінуў машыніст аўтакрана

Беларус з Полацка загінуў падчас ваенных дзеянняў у Афрыцы3

Змяняюцца правілы аплаты мабільнага інтэрнэту звыш тарыфу. У кліента будуць пытацца згоды

Кубракоў прапанаваў перад здачай экзаменаў на правы вазіць прэтэндэнтаў на месцы смяротных ДТЗ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі7

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць