Эканоміка

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Амерыканская кампанія Anthropic, вядомая распрацоўкай штучнага інтэлекту Claude, падала заяўку на першаснае размяшчэнне акцый на біржы (IPO). Пра гэта паведаміла сама кампанія. 

Фота: AP Photo / Patrick Sison, File

Дакладныя тэрміны, колькасць акцый і іх кошт пакуль не вызначаны — гэта будзе залежаць ад рынкавай кан’юнктуры. Аднак, паводле прагнозаў The New York Times, выхад на біржу можа адбыцца ўжо гэтай восенню.

Падаўшы заяўку, Anthropic апярэдзіла свайго асноўнага суперніка — кампанію OpenAI (стваральніка ChatGPT), якая таксама плануе IPO. Эксперты адзначаюць, што лідарства ў гэтым працэсе дасць перавагу ў барацьбе за фінансаванне. Пры гэтым у канцы чэрвеня чакаецца выхад на біржу яшчэ аднаго гіганта — SpaceX Ілана Маска.

Anthropic была заснавана пяць гадоў таму выхадцамі з OpenAI. За апошні час яе выручка вырасла амаль у пяць разоў — з 10 да 47 мільярдаў даляраў, у асноўным дзякуючы поспеху інструментаў для праграмавання Claude Code.

На сёння ацэнка Anthropic ужо перавысіла паказчыкі OpenAI ($965 млрд супраць $852 млрд). Эксперты мяркуюць, што будучыя IPO Anthropic, OpenAI і SpaceX (чыя вартасць перавышае трыльён даляраў) могуць стаць аднымі з найбуйнейшых у гісторыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал8

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск прыме расійска-грузінскія перамовы2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь дабіваецца ад ЗША зняцця санкцый у абмен на палітвязняў17

У Берліне распрацавалі план, як ЕС працягваць падтрымку Украіны нават пасля прыходу да ўлады Ле Пэн у Францыі3

Для каардынацыі ўдараў па Крымскім мосце ўкраінцы выкарыстоўвалі свае «лятучыя мадэмы»4

У Гродне анансавалі стварэнне новага жылога квартала

У пасажыра на станцыі метро знайшлі самаробны меч для гістарычных баёў. Цяпер яго будуць судзіць7

Z-блогер, які марыў забіць усіх украінцаў, загінуў сам12

Відэагульню, створаную беларусамі, намінавалі на прэмію The Game Awards

Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір стаў падзарабляць відэавіншаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал8

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць