Грамадства22

Беларускага добраахвотніка Жэрара вызвалілі з-пад варты пад заклад

Беларускага добраахвотніка Аляксандра «Жэрара» Красоўскага затрымалі ва Украіне 14 сакавіка 2026 года. 31 ліпеня ён выйшаў на волю пад заклад, пры гэтым афіцыйных абвінавачанняў яму да гэтага часу так і не выставілі, паведаміў блогер Сяргей Бяспалаў.

Аляксандр «Жэрар» Красоўскі

Аляксандра Красоўскага затрымалі 14 сакавіка. Яго падазраюць у самавольным пакіданні вайсковай часці і незаконным абыходжанні са зброяй і боепрыпасамі. Пры ім было таксама 1,4 мільёна еўра.

Крымінальная справа была заведзена яшчэ ў студзені, пасля чаго на працягу амаль двух месяцаў праводзіліся сакрэтныя следчыя дзеянні.

Красоўскі — ураджэнец Мінска. Пасля пачатку вайны ён ваяваў у складзе палка імя Кастуся Каліноўскага, а пазней — у падраздзяленні «Тур» 225‑га асобнага штурмавога батальёна. Ён таксама ўдзельнічаў у аперацыі ў Курскай вобласці.

Добраахвотнік мае дзяржаўныя ўзнагароды Украіны, у тым ліку поўны комплект ордэна «За мужнасць», а таксама іншыя адзнакі за ўдзел у баявых дзеяннях. Разам з жонкай, якая служыць у Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны, ён выхоўвае дачку з інваліднасцю.

Каментары2

  • Крынж
    31.07.2026
    пры гэтым афіцыйных абвінавачанняў яму да гэтага часу так і не выставілі....
    -Што гэта за нонсэнс? Выйшаў пад заклад але афіцыйна нават не ведае за што пасадзілі...
    Тобок закрыць чалавека закрылі, нават заклад узялі, але афіцыйна яшчэ нават не абвінавацілі ні ў чым..))
  • Жерар
    13.08.2026
    Болие того не в КПК Украины не в УК нету меры пресечения по которой держали меня в сизо .
    Закона и правосудия у судьи Шаренка нету эта жаба которая честь и совесть суди продала .

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша5

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя і Вануату спрачаюцца за два бязлюдныя астравы. Што ў іх такога важнага?

Пасля дубайскага шакаладу і матчы — «смугар». Эксперты называюць яго харчовым трэндам 2027 года4

У Гродне мужчыну здымалі з казырка балкона шматпавярховага дома2

Выкрадзеныя дакументы Расстата даюць уяўленне пра страты расійскіх вайскоўцаў і наймітаў у Афрыцы

Што вядома пра ўкраінскую лазерную зброю, якая ўпершыню збіла расійскі дрон7

У Варшаве мужчына падпаліў сябе каля прэзідэнцкага палаца

Бабарыка расказаў, што яны абмяркоўвалі з Ціханоўскім19

Беларусы запусцілі збор на генератары «Цяпло для Украіны»19

Расія прадае замежныя актывы «Лукойла» амерыканцам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша5

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць