Свет22

У Швецыі хлопец узяў меч і пайшоў у школу. Пацярпелі тры чалавекі

У Швецыі ўзброены мячом малады чалавек напаў на школу і параніў трох чалавек. Паліцыя падчас затрымання параніла нападніка ў нагу.

18‑гадовы хлопец у даспехах і з мячом прыйшоў у гімназію ў горадзе Фагерста.

Падчас нападу ён параніў двух падлеткаў і аднаго дарослага. Усе трое атрымалі цяжкія раненні, але іх стан ацэньваецца як стабільны.

З-за небяспекі некалькі школ, размешчаных паблізу, часова закрылі. На месца здарэння прыбылі дзясяткі паліцэйскіх. Пры затрыманні праваахоўнікі стрэлілі нападніку ў нагу, пасля чаго яго затрымалі.

Паводле мясцовых СМІ, раней 18‑гадовы хлопец сам вучыўся ў гэтай школе. Таксама паведамляецца, што ў яго былі псіхічныя праблемы і некаторы час ён знаходзіўся на лячэнні.

Прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан выказаў шкадаванне ў сувязі з «сур’ёзным інцыдэнтам» у Фагерсце, які адбыўся адразу пасля заканчэння летніх канікул.

Матыў нападу пакуль не ўстаноўлены. Паліцыя расследуе здарэнне і, у прыватнасці, вывучае запісы камер відэаназірання.

Каментары2

  • Jorg
    21.08.2026
    З мечам. Ну, натхніўся Брейвікам, напэўна
  • Суповой пакетик
    21.08.2026
    Jorg , был еще один случай в той же Швеции - уже сильно после Брейвика. Там тоже подросток отправился в школу с мечом... Насколько я помню, дело кончилось очень скверно. В данном случае, я полагаю, играет роль увлеченность скандинавов своей древней историей и культ викингов, а вовсе не Брейвик...

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Палітзняволеныя жанчыны не трапяць пад амністыю3

«Заходзіць без стуку і пытаецца, чаму так часта мыюся». Мінчане расказваюць пра дзіўных гаспадароў3

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

На дыстанцыйнай працы знікла святло ці інтэрнэт. Ці могуць звольніць за прагул?1

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю10

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць