Вайна44

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы

Удзельнікі перамоваў у Маямі таксама разгледзелі некаторыя ідэі па тэрытарыяльных пытаннях.

Фота: Wolfgang Schwan / Anadolu via Getty Images

Прадстаўнікі ЗША, Украіны і еўрапейскіх краін на перамовах у Маямі абмеркавалі магчымасць стварэння новай архітэктуры бяспекі паміж Расіяй і Еўропай, якая павінна забяспечыць мірныя адносіны на доўгія гады. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу, знаёмую з ходам сустрэчы.

Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, удзельнікі перамоваў таксама разгледзелі некаторыя ідэі па тэрытарыяльных пытаннях, аднак падрабязнасцей ён раскрываць не стаў.

Мэтай перамоваў, удакладніла крыніца агенцтва, было фарміраванне прапановы для Расіі, якая дазволіла б дасягнуць прарыву ў мірным урэгуляванні да зімы.

Сустрэча адбылася 9 кастрычніка і працягвалася шэсць гадзін. У ёй удзельнічалі спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф, зяць амерыканскага лідара Джарэд Кушнер, прадстаўнікі Украіны, еўрапейскіх краін і НАТА.

Паводле звестак Reuters, бакі маюць намер у бліжэйшыя тыдні ўзгадніць адзіную прапанову па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, каб затым прадставіць яе Расіі.

Падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся гарантыі бяспекі для Украіны з боку ЗША і Еўропы, а таксама перспектывы ўступлення краіны ў Еўрапейскі саюз.

Каментары4

  • Андрусь
    10.10.2026
    Крыніцы ўжо пішуць, што ўкраінская дэлегацыя пакінула перамовы праз дамоўленасці за спінаю перамоўнай пляцоўкі паміж Трампам і путлерам аб зняцці санкцыяў з расійскай саляркі. Меўся быць дру дзень перамоваў, але яго не будзе, бо Трампу глыбока фіялетава і Украіна, і вайна, і тыя Уіткафы з Кушнерамі.
  • авив
    10.10.2026
    Filipp, уже пробовали и на раз, но путину, как вампиру, и дальше нужна война и кровь украинцев. погуглите что писали израильские сми когда биб звонил путину и предлагал урегулировать войну, на что путин ответил что он будет вести войну до уничтожения украинцев.
  • Filipp
    10.10.2026
    авив, Няўжо? Калі былі апошнія перамовы паміж Украінай і Расіяй?

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал10

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка з Беларусі трапіла ў скандал у ЗША. Вінаваціць прафесара Калумбійскага ўніверсітэта ў згвалтаванні, а ён яе — у пераследзе сям'і13

Беларус расказаў, як правозіў ката самалётам з перасадкамі

На брэсцкім вакзале заўважылі апарат з «цублямі» замест рублёў1

Мінск прыме расійска-грузінскія перамовы2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь дабіваецца ад ЗША зняцця санкцый у абмен на палітвязняў18

У Берліне распрацавалі план, як ЕС працягваць падтрымку Украіны нават пасля прыходу да ўлады Ле Пэн у Францыі3

Для каардынацыі ўдараў па Крымскім мосце ўкраінцы выкарыстоўвалі свае «лятучыя мадэмы»4

У Гродне анансавалі стварэнне новага жылога квартала

У пасажыра на станцыі метро знайшлі самаробны меч для гістарычных баёў. Цяпер яго будуць судзіць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал10

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць