Літаратура11

Выходзіць кніга святара Сяргея Сурыновіча пра віцебскіх падлеткаў

Сяргей Сурыновіч напісаў зборнік псіхалагічных апавяданняў пра віцебскіх падлеткаў «Нулявы мерыдыян». Кніга неўзабаве выйдзе з друку, піша Суполка беларускіх пісьменнікаў.

Героі кнігі — кіберспартсмены, блогеры, мастакі камп’ютарнай графікі — жывуць заціснутымі ў вакуум сацыяльных сетак і бацькоўскіх чаканняў, але…

«Сапраўднае жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G. Адзінота, чужы боль, страта ілюзіі прыводзяць кожнага да свайго «нулявога мерыдыяна» — моманту, калі лічбавы код ператвараецца ў жывое сэрца. Кніга адрасуецца падлеткам, іх бацькам і ўсім, хто шукае шлях да самога сябе», — так выказваецца пра кнігу сам аўтар — каталіцкі святар Сяргей Сурыновіч.

Гэта не першы твор Сяргея Сурыновіча — сёлета ў электронным фармаце выйшла яго аповесць «Крушня».

Каментары1

  • Kira
    29.10.2026
    Таленавіты чалавек! Божага блаславення на далейшую працу і багатага плёну!

Цяпер чытаюць

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча9

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Клуб з вёскі на 300 чалавек выйшаў у футбольную эліту. Адкуль грошы і дзе будуць гуляць?3

У Мінску арэндную кватэру аформілі ў стылі расійскага Суздаля. У туалеце сустракае галава з какошнікам31

На некаторых Android-прыладах у Беларусі выявілі шкодную праграму RatHat са штучным інтэлектам1

Гадзіны пік не падаўжаюць дарогу? Колькі часу займае паездка па лініях мінскага метро

Расійскі дрон заляцеў у Польшчу2

Фондавыя рынкі выраслі пасля вяртання Хуанга ў Nvidia

74 удары за «абразу маральнасці». У Іране вядомую спявачку пакаралі за выступ без хіджаба1

Кім была і куды знікла мастачка, якая намалявала белага лебедзя на «Вянок» Багдановіча4

Кушнер назваў «галоўны прыз» у перамовах па Украіне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча9

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць