Літаратура11

Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!

Мікола Дзядок апублікаваў у сябе на сабстэку спіс кніг, якія марыў прачытаць пасля вызвалення. Ён складаў яго ў турме на працягу некалькіх гадоў і здолеў захаваць нават пры прымусовай высылцы з Беларусі.

Мікола Дзядок. Фота: Наша Ніва

Як піша Мікола Дзядок, падчас зняволення ён стараўся выкарыстоўваць час для самаадукацыі. У турмах, нягледзячы на цяжкія ўмовы, захаваліся бібліятэкі, а падтрымка родных і сяброў дазваляла яму выпісваць газеты і часопісы. За амаль пяць гадоў ён прачытаў каля двухсот кніг.

У прачытанай літаратуры і перыёдыцы Дзядок знаходзіў згадкі пра іншыя цікавыя выданні і занатоўваў іх назвы, спадзеючыся калі-небудзь прачытаць на волі. Асабліва багатай крыніцай такіх рэкамендацый, паводле яго слоў, былі расійскія часопісы «Неприкосновенный запас» і «Дилетант», якія публікавалі рэцэнзіі на кнігі заходніх аўтараў пра культуру, геапалітыку, эканоміку і глабалізацыю — і якія не былі забароненыя, у адрозненне ад якасных беларускіх выданняў.

Як згадвае былы палітвязень, калі з’явіліся чуткі пра магчымае вызваленне, ён задумаўся, як захаваць спіс, бо ведаў, што асабістыя рэчы могуць канфіскаваць. Таму загадзя прыдумаў спосаб, як вынесці запісы з турмы — хоць падрабязнасцей з меркаванняў бяспекі іншых людзей пакуль не раскрывае.

Асцярогі аказаліся абгрунтаванымі. У дзень вызвалення супрацоўнікі КДБ забралі ўсе ягоныя паперы, у тым ліку лісты, пашпарт і дакументы крымінальнай справы. Аднак сам спіс Дзядку ўдалося вынесці.

Ужо на волі былы палітвязень узяўся ўпарадкоўваць запісы і падлічыў, што на чытанне ўсіх кніг яму спатрэбіцца не менш за 11 гадоў — пры ўмове, што ён будзе асільваць па 25 кніг штогод.

У апублікаваным спісе 257 пазіцый, але некаторыя змяшчаюць па некалькі назваў. Усяго атрымліваецца 277 твораў. Яны запісаныя на беларускай, англійскай, рускай, польскай і нямецкай мовах. Як тлумачыць Дзядок, частку назваў ён першапачаткова занатаваў па-руску, але пасля замяніў на арыгінальныя, бо імкнецца чытаць творы на мове, на якой яны былі напісаныя.

Спіс паказвае шырыню інтарэсаў былога палітвязня. Тут ёсць працы па фізіцы і матэматыцы, гісторыі, палітычнай філасофіі, псіхалогіі, эканоміцы і рэлігіі, а таксама мастацкая літаратура.

Сярод аўтараў — Стывен Хокінг, Карл Маркс, Барак Абама, Юваль Ной Харары, Рычард Докінз і Даніэль Канеман. Прычым мемуары Абамы «Мары майго бацькі» (Dreams From My Father) Дзядок ужо прачытаў і нават апублікаваў на іх рэцэнзію.

Сустракаюцца ў спісе і зусім нечаканыя кнігі. Напрыклад, сусветны бестселер Ронды Берн «Таямніца» (The Secret), заснаваны на псеўданавуковай ідэі, што думкамі можна прыцягваць поспех і багацце, або «Дваццаць выпадкаў, якія сведчаць на карысць рэінкарнацыі» (Twenty Cases Suggestive of Reincarnation) псіхіятра Іэна Стывенсана, які даследаваў гісторыі людзей, што нібыта памяталі свае мінулыя жыцці.

Ёсць таксама «Крыжовы паход супраць Грааля» (Kreuzzug gegen den Gral) нямецкага пісьменніка Ота Рана, які шукаў гістарычныя карані легенды пра Святы Грааль, а пазней уступіў у СС і зацікавіў сваімі пошукамі Генрыха Гімлера.

Яшчэ адна незвычайная пазіцыя — «Дзэн у мастацтве стральбы з лука» (Zen in the Art of Archery) Ойгена Херыгеля, у якой нямецкі філосаф апісваў спробы спасцігнуць дзэн-будызм праз японскую стральбу з лука.

З гэтымі творамі суседнічае раман «Знесеныя ветрам» (Gone with the Wind) Маргарэт Мітчэл, «Хаціны» (The Shack) Уільяма Пола Янга (гісторыі пра сустрэчу чалавека з Богам пасля сямейнай трагедыі) і даследавання Морыса Пінге «Добраахвотная смерць у Японіі» (Voluntary Death in Japan) пра культурнае і гістарычнае стаўленне да самагубства ў гэтай краіне.

Прычым у пераліку ёсць не толькі кнігі. Дзядок занатаваў прамову Аўраама Лінкальна 1858 года пра раскол амерыканскага грамадства з-за рабства, верш Уільяма Калена Браянта «Танатопсіс» — разважанне пра смерць і месца чалавека ў прыродзе, сатырычны верш Олівера Голдсміта «Элегія на смерць шалёнага сабакі» і паэму Фрыдрыха Шылера «Песня пра звон».

Сярод занатаванага ёсць і асобныя навуковыя артыкулы. Адзін з іх — «Эфект Матфея ў навуцы» сацыёлага Роберта Мертана (1968) — тлумачыць, чаму вядомыя навукоўцы часта атрымліваюць больш прызнання за свае адкрыцці, чым менш вядомыя калегі з супастаўнымі заслугамі. Іншы, апублікаваны ў часопісе Nature ў 2000 годзе, прысвечаны агульным заканамернасцям у будове сетак абмену рэчываў у розных арганізмаў.

Беларуская літаратура прадстаўленая ў спісе «Гарэзлівым пацалункам» Эвы Вайтоўскай, «Пераменамі месцаў» Югасі Каляды, «Сцэнарыстам» Андрэя Федарэнкі, кнігай «Аўцюкоўцы жартуюць» Барыса Кавалерчыка, а таксама навуковай працай беларускага археолага Алены Калечыц «Юровичская верхнепалеолитическая стоянка».

Сам Дзядок прызнаецца, што пакуль знаходзіцца толькі на пачатку гэтага вялікага чытацкага плана, але вырашыў падзяліцца спісам з іншымі.

Прыводзім першыя 50 пазіцый.

  1. John D. Barrow — Impossibility: The Limits of Science and the Science of Limits
  2. Алексей Малашенко — Тяжело в учении, нелегко в бою. Записки арабиста.
  3. Marvin Minsky — The Society of Mind
  4. Ken Croswell — The Magnificent Universe
  5. Ashley Vance — Elon Musk: Tesla, SpaceX, and the Quest for a Fantastic Future
  6. Alvin Toffler — The Third Wave
  7. Gregg Brazinsky — Nation Building in South Korea
  8. Władysław Bartoszewski — Warto być przyzwoitym
  9. Brian Greene — The Elegant Universe
  10. Seth Lloyd — Programming the Universe
  11. Fred Watson — Stargazer: The Life and Times of the Telescope
  12. Alan Lightman — Einstein’s Dreams
  13. Robert Zimmerman — Leaving Earth
  14. Geoff Andersen — The Telescope: Its History, Technology, and Future
  15. Michio Kaku — Hyperspace
  16. Frans de Waal — The Bonobo and the Atheist / Истоки морали
  17. Carl Zimmer — Parasite Rex
  18. Carl Zimmer — Microcosm
  19. David Owen — Balkan Odyssey
  20. T.E. Lawrence — Seven Pillars of Wisdom
  21. А.Ф. Строев — Те, кто поправляет фортуну. Авантюристы Просвещения
  22. Northrop Frye — Fearful Symmetry
  23. Ronald L. Grimes — Divine Imagination: William Blake’s Major Prophetic Visions
  24. Hanka Grupińska — Odczytanie listy
  25. Амит Сегаль — Тонкости израильской политики в двенадцати рассказах
  26. Maurice Pinguet — Voluntary Death in Japan
  27. Rebecca Bryant, Daniel M. Knight — The Anthropology of the Future
  28. Otto Rahn — Kreuzzug gegen den Gral
  29. Pierre van Paassen — Days of our Years
  30. Christopher Clark — Revolutionary Spring: Fighting for a New World 1848-1849
  31. Anthony Barnett — Taking Control! Humanity and America after Trump and the Pandemic
  32. А.Ф. Павловский, А.И. Миллер — Память в сети: цифровой поворот в Memory studies
  33. Michael Frisch — A Shared Authority
  34. Otto Boele et al. — Post-Soviet Nostalgia
  35. М. Липовецкий, Т. Михайлова — Больше, чем ностальгия (НЛО, 2021)
  36. Кай Штриттматер — Внутри китайской цифровой антиутопии
  37. Gabor Maté — When the Body Says No
  38. Allen Dulles — The Craft of Intelligence
  39. Павел Судоплатов — Показания нежелательного свидетеля
  40. Raffi Berg — Red Sea Spies
  41. Michael Brooks — The Art of More: How Mathematics Created Civilization
  42. Макс Дворак — История искусства как история духа
  43. Яна Хлюстова — Поймать вавилонскую рыбку
  44. Edith Hamilton — The Greek Way to Western Civilization
  45. John F. Kennedy — Profiles in Courage
  46. Roland Paulsen — What If?
  47. Jeremy Taylor — Holy Living and Holy Dying
  48. David Hume — An Enquiry Concerning Human Understanding
  49. Gert Mittring — Rechnen mit dem Weltmeister / Fit im Kopf
  50. Lord Byron — Childe Harold’s Pilgrimage

Каментары1

  • Jan
    23.11.2026
    Добрая справа. Але, мяркую, што цяпер у Міколы бракуе досыць вольнага часу на чытаньне, бо ён, верагодна, дзесьці працуе.

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму24

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога2

Лівійскія ўлады пацвердзілі выбух на расійскім судне ў Бенгазі. Не выключаюць атаку дронаў1

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі8

Фядута: Хлопцы, нам ніхто нічога не павінен39

Беларускія «Кіберпартызаны» апублікавалі афіцыйныя прычыны рэзанансных смерцяў расійскіх топ-менеджараў з узламанага Расстата9

У Лівіі знішчаны расійскі ракетны карвет «Меркурый»4

У Баранавічах выставілі на аўкцыён дзейны гандлёвы цэнтр

Следчы камітэт пацвердзіў смерць мужчыны ў медцэнтры «Ладэ»2

Прэм'ер Латвіі: Вяртанне да нармальных адносін з Расіяй немагчымае, прыйшла новая эпоха12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму24

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць