Грамадства121121

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства

Ветэран беларускага руху ў фэйсбуку рэзка раскрытыкаваў сітуацыю 2020 года, а таксама заклікаў да адказу Сцяпана Пуцілу, Рамана Пратасевіча і іншых дзеячаў. Кіраўнік «Нехта» яму адказаў.

Зянон Пазняк, скрыншот з відэа

«Апошнім часам у псеўдаінфармацыйным Сеціве раптам з'явіліся нестандартныя выказванні людзей, «з якімі даўно ўсё зразумела». Выступілі спадар і спадарыня з групы ОСЦ [Офіса Святланы Ціханоўскай] і сказалі (у сэнсе), што вязням у лукашысцкай турме сядзець добра (маўляў, на франтах Украіны горш, там забіваюць, і таму адмяняць эканамічныя санкцыі, каб вызваліць вязняў, не надта і трэба (не цытую, але змест такі)», — піша Пазняк у фэйсбуку. Пад спадаром, найхутчэй, маецца на ўвазе гісторык Яўген Красулін, муж прэс-сакратаркі Офіса Ганны Красулінай.

«Перад гэтым выступаў яшчэ адзін «Гапон» (магчыма, маецца на ўвазе Мікалай Статкевіч. — НН) і намякаў, што ён арганізаваў пратэсты 2020 года. Засталося без каментароў. Але вось нядаўна шматслоўна і па некалькі разоў засведчыў сябе чарговы спадар і заявіў, што ў 2020 годзе ўсё арганізаваў якраз ён (магчыма, маецца на ўвазе Эдуард Пальчыс, які пісаў пра каардынацыю пратэстаў. — НН). З намёкам, што Расія тут ні пры чым і «Рома» з «Нэкстай» таксама.

Што гэта ўсё значыць? Банальна яно азначае тое, што вайна рухаецца да завяршэння, і Масква адчула слабасць пазіцый у Беларусі, бо ўсе іхнія маскоўскія дзеянні шытыя белымі ніткамі і фастрыгацыя бачная. Вырашылі зацямніць карціну.

Пра Расію тут казаць шмат не будзем. Адгарадзіць яе не ўдасца. Не ўдасца вынесці за дужкі і «Рому» з «Нэкстай» (канал «Nexta»). Нават пры мінімальным беларускім раскладзе яны пойдуць пад следства.

З усёй спаленай расійскай агентуры гэты «Рома» (Раман Пратасевіч) выглядае найбольшым падонкам. З-за яго (з-за ягонага ўдзелу ў «аперацыі») ледзь не знішчылі «Белавію» (патрэбную беларусам), нанесеныя вялікія страты народу. Не кажам ужо пра тое, колькі беларусаў ён здаў у КДБ. Некаторых пасадзілі з-за яго на 15 гадоў. Маладыя людзі станавіліся сівымі за адну ноч.

Цяпер гэты «Рома» ў чорным касцюме з гальштукам-матыльком падобны да афіцыянта, выступае на рэжымным прапагандысцкім экране і хваліць Лукашэнку (які, дарэчы, публічна пацвердзіў агентурнасць «Ромы»).

«Нэкста» (Сцяпан Пуціла) з'яўляўся, магчыма, асобай уплыву («агентам уплыву»). Але паводле беларускага заканадаўства гэта не адмяняе справы.

Успомняць і спадара Рудзіка, які, відаць, зразумеў, куды трапіў, і максімальна аддаліўся (нават за мяжу). І галоўнае — даведаюцца, хто стаяў за ўсёй правакацыяй 2020 года, хто спусціў у пясок увесь стыхійны народны рух, калі народ звярнуўся не да белых стужачак, як было задумана, а да беларускай салідарнасці пад нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам.

Расійскія вушы былі бачныя ад самага пачатку. І ўся гэтая публіка з «Газпрама», з «рускага міру», з КДБ і АГП таксама была бачная. Нічога ўжо нікому схаваць не ўдасца. Беларусы ўсё ведаюць і ўсё памятаюць», — напісаў Зянон Пазняк.

Кіраўнік Nexta Сцяпан Пуціла ў каментарах да допіса адказаў:

«Спадар Зянон, а колькі ўжо можна круціць гэтую заезджаную пласцінку пра «агентаў уплыву» і «расейскі след»? Шосты год адны і тыя ж абвінавачванні, і дзе хоць адзін доказ? Вы, безумоўна, гістарычная постаць для Беларусі, і вашы заслугі ніхто не збіраецца адмаўляць. Але гэта не дае вам права беспадстаўна абвінавачваць іншых і выдаваць уласныя канспіралагічныя тэорыі за ісціну.

Nexta з'явілася яшчэ ў 2015 годзе. У жніўні 2020‑га наш канал сабраў больш за два мільёны падпісчыкаў, дапамагаў людзям каардынаваць пратэсты і паказваў на ўвесь свет тое, што адбываецца ў Беларусі. І гэта не фантазіі, а факты, зафіксаваныя міжнароднымі СМІ і даследчыкамі.

І самае галоўнае. Пратэсты 2020 года зрабілі беларусы, а не нейкая міфічная расейская агентура. Прыпісваць сотням тысяч людзей удзел у «маскоўскай правакацыі» азначае абясцэньваць іх мужнасць і ахвяры.

Калі ў вас ёсць доказы маёй працы на Расею, нарэшце пакажыце іх публічна. А калі няма, то майце смеласць спыніць гэтыя інсінуацыі.

Паважаць вашую ролю ў гісторыі Беларусі не азначае маўчаць, калі вы пераходзіце ўсе межы. Гістарычны аўтарытэт не дае індульгенцыі на хлусню».

Блогер Ігар Лосік іранічна пракаментаваў допіс Пазняка: «Дзве рэчы, доказаў якіх так ніхто і ніколі не пабачыў: як беларусам плацілі грошы за ўдзел у пратэстах і як Пуціла працаваў на Расею».

Каментары121

  • Беларусы задаюць пытаннi
    06.11.2026
    То, что энергию протеста эти юные хлопчики слили и распылили в бестолковое хождение по улицам - неоспоримый факт. История еще даст оценку этим деяниям. И па-другое, а где были все те, кто 30 лет руководил профессиональными оппозиционными рухами и партиями? Куда в час Ч слились они?
  • .
    06.11.2026
    Спадар Зянон, ну сапраўды ж пераходзіце ўсе межы
    Разумею, што такі стыль, але ж не трэба ўсіх за дурняў трымаць
  • Капітан відавочнасць
    06.11.2026
    Пазняк ужо 30 гадоў кажа відавочныя рэчы. Зразумела, што пераможцаў ня судзяць, але прайграўшых і падставіўшых дзясяткі тысяч людзей, паставіўшы краіну на скраек абрыву, аддаўшы радзіму крамдёўскай зграі - судзіць абавязкова трэба. Каб кожнаму неверагоднаму прайдохе была навука, што лёсамі і жыццямі людзей гуляць нельга і не атрымаецца.

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць