Свет11

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён

Пяціразовы алімпійскі чэмпіён па дзюдо Тэдзі Рынэр 9 лістапада абвясціў пра намер балатавацца на пасаду прэзідэнта Францыі, піша Euronews. Выбары кіраўніка гэтай дзяржавы павінны адбыцца ў маі наступнага года.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP

У інтэрв'ю французскай газеце Le Parisien 37‑гадовы спартсмен заявіў, што не адносіць сябе ні да левых, ні да правых і хоча стаць кандыдатам «адзінства», здольным аб'яднаць расколатае французскае грамадства.

Пры гэтым Рынэр не збіраецца завяршаць спартыўную кар'еру. Наадварот, ён разлічвае выступіць на Алімпійскіх гульнях 2028 года ў Лос-Анджэлесе.

У відэазвароце, апублікаваным у сацыяльнай сетцы X, спартсмен заявіў, што Францыі не патрэбны прафесійны палітык, які цэлымі днямі павучае іншых і спрачаецца. На яго думку, краіне патрэбныя здаровы сэнс, дабрыня і дзяржава, якая належным чынам выконвае свае абавязкі.

Рынэр прызнаў, што з-за адсутнасці палітычнага досведу і неабходных сувязяў многія могуць палічыць яго вар'ятам. Аднак ён падкрэсліў, што не збіраецца падпарадкоўвацца ціску і мірыцца з хаосам.

«Я не буду адным з тых, хто стаіць убаку і назірае, як гарыць краіна, шукаючы сабе апраўданні. Я не правёў жыццё за пісьмовым сталом. Барацьба заўсёды была часткай мяне. Я ведаю, што значыць змагацца, падаць і зноў, раз за разам, падымацца», — заявіў спартсмен.

Тэдзі Рынэр перамагаў на Алімпійскіх гульнях у катэгорыі звыш 100 кілаграмаў у Лондане-2012, Рыа-дэ-Жанэйра-2016, Токіа-2020 і Парыжы-2024. Яшчэ адзін залаты медаль, у змешаных камандных спаборніцтвах, ён атрымаў у 2024 годзе. Акрамя ў яго, у яго 12 залатых медалёў чэмпіянату свету і 5 — чэмпіянату Еўропы.

Між тым менш чым за паўгода да прэзідэнцкіх выбараў усё выразней вымалёўваецца магчымы другі тур паміж лідарам ультраправай партыі «Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Ле Пен і кіраўніком ультралевай «Няскоранай Францыі» Жанам-Люкам Меланшонам.

Паводле апытання IFOP, праведзенага для тэлеканала LCI, Ле Пен падтрымліваюць 36% выбарцаў, а Меланшона — 17,6%. Цэнтрыст Эдуар Філіп, які займае трэцяе месца, мае рэйтынг 12%.

Каментары1

  • Кірыла Заблоцкі
    10.11.2026
    Пакуль Францыя коціцца ў бездань. Выбар паміж фашысткай і камуністам — вось да чаго дакаціліся. Такая пасьпяховая палітыка Макрона. Лепей ужо Рынэр пераможа, спартовец ён вялікі, сапраўды. Калі за гэтыя паўгода не=я выявіцца нейкі новы моцны кандыдат, будзе атас. Абодва палюсы дружна і даўно смокчуць цыцкі Масквы, Лё Пэн правую, Мэляншон левую. Абое вельмі кепскія, а мо нават гібельныя выбары для Францыі.

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка6

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю82

Трамп назваў самага ўплывовага чалавека ў свеце3

Асабістая доктарка Лукашэнкі купіла дом за 200 метраў ад плота яго рэзідэнцыі17

Зяленскі заявіў, што Крымскі мост «усё роўна не вытрымае»4

У Лунінцы з'явіўся вагон-рэстаран, дзеля якога туды едуць з іншых гарадоў6

З Мінска і Пінска на ўвесь свет: як сям’я Бэнэнсанаў-Саламон змяніла бізнес, дабрачыннасць і праваабарончы рух

«Мы будзем памятаць яе маладой» і «Гэта ж Дзмітры Рабаў!» Што яшчэ людзі пішуць пра новую версію «Быхаўскай мадонны»?10

Акцёра Дэпардзьё і пісьменніка Уэльбека абвінавачвае ў сэксуальным гвалце акцёрка з фільма «Спа»3

Падчас смяротнага пакарання ў Тэхасе, якое доўжылася больш за гадзіну, асуджаны крычаў ад болю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка6

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць