Спорт

Вызначыліся магчымыя супернікі зборнай Беларусі ў стыкавых матчах Лігі нацый

Учора скончыўся чарговы розыгрыш групавога турніру футбольнай Лігі нацый.

Фота: football.by

Нагадаем, што зборная Беларусі ў сваёй групе дывізіёна С заняла другое месца, прапусцішы наперад Албанію і атрымала магчымасць у сакавіку згуляць у пераходных матчах з адной з каманд, якія занялі апошняе месца ў адной з груп дывізіёна «В».

Гэта будзе адна з наступных зборных: Паўночная Македонія, Грузія, Ізраіль, Румынія.

Прычым Паўночная Македонія, Грузія і Ізраіль не выйгралі ніводнага матча ў сваіх групах.

Лёсаванне пройдзе ў гэту пятніцу ў швейцарскім Ньёне а 14‑й па Мінску.

Два стыкавыя матчы пройдуць з 25 па 30 сакавіка 2027 года. Першы паядынак беларусы правядуць на ўмоўна хатняй арэне, імаверна. у Венгрыі, другі — у гасцях. Пераможца двухматчавага супрацьстаяння атрымае месца ў дывізіёне «В».

У наступным розыгрышы Лігі нацый у ім будуць удзельнічаць 18 каманд, якія будуць гуляць у фармаце агульнага этапу, падобнага да таго, які выкарыстоўваецца ў клубнай Лізе чэмпіёнаў. То-бок кожная зборная атрымае ў супернікі шэсць зборных. Тры матчы дома (у выпадку Беларусі на нейтральным полі), тры ў гасцях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Як у кіно. У цэнтры Гродна 19‑гадовы хлопец з аднаго ўдару паваліў слуп13

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць