Фенаменальная гульня Мікіты Талапілы дапамагла «Ванкуверу» перамагчы «Юту»
Мікіта стаў восьмым беларусам, які згуляў у гэтым сезоне ў НХЛ.

17 лістапада «Ванкувер Кэнакс» у гасцявым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ абыграў «Юту Мамант» з лікам 3:2.
Беларускі брамнік Мікіта Талапіла, выкліканы пару дзён таму з фарм-клуба быў заяўлены ў якасці асноўнага галкіпера.
За матч ён правёў на лёдзе 60:00, прапусціў дзве шайбы і адбіў 29 з 31 кідка. Каэфіцыент надзейнасці беларуса склаў 2,00, а працэнт адбітых кідкоў — 93,5%.
Гэта быў дэбютны матч беларуса ў гэтым сезоне НХЛ. Да гэтага ён правёў некалькі матчаў у фарм-клубе ў АХЛ.
У мінулым сезоне Мікіта, які з'яўляецца трэцім галкіперам клуба, згуляў за «Ванкувер» 21 матч.
Мікіта стаў восьмым беларусам, які згуляў у гэтым сезоне ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Аляксей Протас і Ілля Протас гуляюць за «Вашынгтон», Ягор Шаранговіч за «Калгары», Арцём Леўшуноў за «Чыкага», Віталь Пінчук за «Нэшвіл».
Што праўда, Ілля Салаўёў, які на старце сезону правёў некалькі паядынкаў за «Пітсбург», потым прапусціў сем матчаў і быў адпраўлены ў фарм-клуб. Улад Калячонак на мінулым тыдні быў выкліканы ў «Нью-Джэрсі» і згуляў пакуль адзін матч.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары