Грамадства

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой

Мікалай Статкевіч у сваім тэлеграм-канале, дзе выказваецца пра сваіх паплечнікаў, выказаўся пра Сяргея Ціханоўскага.

Статкевіч падпісаў фота наступным чынам: Фота зроблена падчас стрыму Сяргея Ціханоўскага са мной, дзе я распавёў пра стратэгію «кандыдатаў пратэсту» Народнай Грамады, а Сяргей заявіў пра свой намер вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты ў межах гэтай стратэгіі.

«Сяргей Ціханоўскі — лідар пратэстаў 2020 года і былы палітвязень — узяў удзел у акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні і іх чытачамі, а таксама прадставіў тут сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў маёй кнігі «І гэта ўсё ў табе».

Зараз шмат хто пнецца ў «лідары». Але, на жаль, у найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі сапраўдных альтэрнатыўных лідэраў было вобмаль. Лідэр — гэта той, хто вядзе за сабой іншых, не зважаючы на перашкоды і рызыку для сябе. А тут усё больш палахлівыя імітатары альбо рахманыя «прагматыкі». Сяргей па сваіх якасцях — сапраўдны лідэр. Таму і быў прэвентыўна нейтралізаваны. Ён годна вытрымаў выпрабаванні і катаванні турэмнага пекла. І праходзіць зараз вельмі складанае выпрабаванне вяртаннем у вольнае жыццё.

Пяць гадоў быць выкрасленым з яго, жыць па навязаных правілах, амаль у поўнай ізаляцыі ад блізкіх і свету, а потым вярнуцца ў гэты свет, дзе за пяць год змяніліся не толькі тэхналогіі і палітычная сітуацыя, але змяніліся і людзі, якіх ведаў раней, — сапраўды вельмі складана.

Некаторыя змены цяжка прыняць, калі самыя блізкія людзі, змушаныя прыстасоўвацца да сітуацыі без цябе, мяняюць свой лад жыцця, і гэты новы лад незваротна мяняе не толькі іх, але і вашыя стасункі. З такім цяжка змірыцца, калі таго, што дапамагала трымацца столькі год, ужо не існуе. Але гэта неабходна прыняць, трэба шукаць новыя сэнсы і апірышчы.

Я спадзяюся, што ў цябе атрымаецца, Сяргей. Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой!» — напісаў Мікола Статкевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Як у кіно. У цэнтры Гродна 19‑гадовы хлопец з аднаго ўдару паваліў слуп13

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць