Еўрапейскі дэпартамент Міжнароднай федэрацыі баскетбола (FIBA Europe) не стаў мяняць ранейшае рашэнне аб адхіленні беларускіх і расійскіх каманд ад удзелу ў еўрапейскіх турнірах пад эгідай арганізацыі. Гэтае пытанне разглядалася на пасяджэнні рады FIBA Europe у Гамбургу.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
FIBA адхіліла беларускія і расійскія каманды ад сваіх спаборніцтваў у сакавіку 2022 года на фоне вайны ва Украіне. У верасні арганізацыя паведаміла, што рашэнне наконт вяртання расійскіх каманд і клубаў на міжнародныя баскетбольныя турніры, у тым ліку ў фармаце 3х3, плануецца прыняць на пасяджэнні рады ў снежні.
Каментары
Дзейным беларускім спартоўцам даўно варта зразумець - пасля 24 лютага 2022 пад кіраўніцтвам лукашэнкаўскіх чыноўнікаў ды былых сілавікоў годнай спартовай будучыні ў беларускім спорце быць ня можа. І хай некаторыя міжнародныя спартовыя асацыяцыі праз карумпаванасць іх кіраўніцтва спрабуюць зачыняць вочы на парушэнне ў Беларусі грамадзянскіх правоў спартоўцаў і ўдзел Беларусі ў агрэсіі, але ж ўзор Канады, якая наклала візавы бан на спартоўцаў з краін-агрэсараў, азначае, што палёгка для спартоўцаў пад чырвона-зялёным сцягам будзе кароткатэрміновай.