Навука і тэхналогіі1313

Навукоўцы ствараюць бяспечны звышмагутны рэактар, які дазволіць адмовіцца ад нафты і газу

У даследчым цэнтры Кадараш на поўдні Францыі пачалося будаўніцтва першага ў свеце эксперыментальнага тэрмаядзернага рэактара ІТЭР. Цырымонію адкрыў прэзідэнт Эмануэль Макрон — пад музыку з кінасагі «Зорныя войны», піша bbc.com.

Навукоўцы сур'ёзна называюць ІТЭР штучным сонцам. У вакуумнай камеры памерам з 10-павярховы дом — 30 м у вышыню і столькі ж у дыяметры — плануецца ў прамысловым маштабе прайграць працэс тэрмаядзернага сінтэзу, які сілкуе энергіяй нашу зорку.

У тэорыі тэрмаядзерны сінтэз — невычэрпная крыніца энергіі. Усяго некалькіх грамаў вадароднага паліва дастаткова, каб забяспечыць цяплом і электрычнасцю тысячы дамоў, а «брыкет» памерам з ананас можа замяніць 10 тыс тон вугалю.

Толькі ў адрозненне ад традыцыйных цеплавых або атамных электрастанцый, тэрмаядзерны рэактар не забруджвае атмасферу выкідамі парніковых газаў і не пакідае таксічных радыеактыўных адходаў.

«Мы натхняліся Сусветам і зоркамі, дзе тэрмаядзерны сінтэз стварае энергію на мільярды гадоў наперад», — заявіў генеральны дырэктар ІТЭР Бернар Біга.

Удзельнікі праекта падкрэсліваюць: ІТЭР — эксперыментальны рэактар. Гэта не тэрмаядзерная электрастанцыя, а пляцоўка для беспрэцэдэнтнага фізічнага эксперыменту.

Аднак, калі ўсё пойдзе па вызначаным плане, гэты эксперымент вызначыць будучыню ўсёй энергетыкі на планеце.

ІТЭР — самая маштабная навуковая будоўля ў гісторыі чалавецтва. У эксперыменце бяруць удзел 35 краін: Індыя, Кітай, Расія, ЗША, Паўднёвая Карэя, Японія і краіны ЕС (плюс Вялікабрытанія і Швейцарыя) — гэта 80% усёй сусветнай эканомікі і больш за палову насельніцтва планеты.

Асноўны аб'ём фінансавання (45%) узяў на сябе Еўрасаюз. Астатнія выдаткі краіны-ўдзельніцы дзеляць пароўну.

Палівам рэактара служаць дзве разнавіднасці вадароду (іх называюць ізатопы) — дэйтэрый і трытый. У адрозненне ад нафты, газу і ўранавай руды, запасы і таго і іншага практычна не абмежаваныя: адзін у прамысловых маштабах здабываецца з вады Сусветнага акіяна, другі — з літыю, у выніку досыць нескладанай рэакцыі.

Але галоўнае адрозненне, па словах навукоўцаў, гэта абсалютная бяспека тэрмаядзернага рэактара, паколькі там папросту няма чаму выбухаць.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет48

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

Па Мазыры панесліся чуткі пра маньяка і серыйныя забойствы. А што напраўду?

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву1

Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі21

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет48

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць