«Памятнік жэртвам фашызму»: у Азарычах з’явіўся дзіўны ўказальнік
У гарадскім пасёлку Азарычы Гомельскай вобласці заўважылі турыстычны ўказальнік з дзіўным надпісам.

«Памятнік жэртвам фашызму». Фота апублікаваў карыстальнік, спытаўшы ў падпісчыкаў: «Ці ёсць тут памылка?»
Відаць, гаворка ідзе пра мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкага лагера смерці, які знаходзіцца ў ваколіцах пасёлка.
Як выглядае, рускія словы проста запісаныя беларускімі літарамі.
У каментарах народ напісаў, што, канечне, правільна павінна быць «помнік ахвярам», але пачаў іранізаваць:
- «помнік жэртвам дзяржаўнага двухмоўя»;
- «Красны акцябр»;
- «Ваабшчэ патрасна. А ўдруг пасяціцелі не паймут».
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары