Свет

Аналена Бербак: Сярод мераў рэагавання на расійскую агрэсію разглядаюцца санкцыі ў дачыненні да «Паўночнага патока — 2»

Міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак не выключае ў выпадку ваеннай агрэсіі РФ супраць Украіны ўвядзення санкцый супраць «Паўночнага патоку — 2». Пра гэта яна сказала, выступаючы сёння ў Бундэстагу, паведамляе DW.

Бербак зноў прыгразіла Расіі суровым адказам на далейшую эскалацыю канфлікту з Украінай. Па яе словах, у Захаду маецца шырокі спектр магчымых захадаў у адказ.

«Сярод мераў рэагавання на магчымае ўварванне Расіі ў Украіну разглядаюцца санкцыі ў дачыненні да дабудаванага, але не ўведзенага ў эксплуатацыю газаправода «Паўночны паток - 2»,

— адзначыла міністарка.

Адначасова Бербак выказала гатоўнасць працягваць дыялог з Крамлём і падкрэсліла: «хто размаўляе, той не страляе». Разам з тым яна нагадала аб жорсткай пазіцыі Захаду, які лічыць недапушчальнай новую ваенную агрэсію супраць Украіны.

«Асноўныя падставы еўрапейскага светапарадку не могуць служыць прадметам перамоваў», — сказала Бербак.

Яна таксама рашуча раскрытыкавала дзеянні Расіі ў дачыненні да Украіны.

«Цяжка расцэньваць не як пагрозу, калі да ўкраінскай мяжы без вытлумачальных прычын сцягваюцца сотні тысяч салдат на танках і артылерыйскіх устаноўках», — адзначыла нямецкая міністарка замежных спраў.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Латвіі: Палітыка Германіі ў дачыненні да Расіі не ўпісваецца ў наш час

Кіраўнік МЗС Нямеччыны назвала пагрозай сто тысяч расійскіх вайскоўцаў каля Украіны

Канцлер Германіі Шольц: Расія павінна прызнаць, што сіла ў праўдзе

Нямецкі палітык: «Мяккая рэакцыя будзе ўспрынятая Пуціным як слабасць»

Напружанасць паміж Германіяй і ЗША і «геапалітычная зброя». За што крытыкуюць трубаправод «Паўночны паток — 2»?

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць