100 мільярдаў даляраў рэзерваў Расіі апынуліся ў кітайскім «капкане»
Уклаўшы 17% золатавалютных рэзерваў у юань, расійскія ўлады прызналі, што вывесці сродкі з кітайскіх актываў проста так немагчыма. Для гэтага патрабуецца дазвол кітайскіх уладаў, а «яго будзе вельмі складана атрымаць у крызіс», паведамляе Bloomberg.

З 640 млрд даляраў, якія ЦБ РФ меў перад пачаткам вайны, каля паловы трапілі пад першую хвалю заходніх санкцый. Гэта даляры, еўра, японскія ены, брытанскія фунты, а таксама аўстралійскія і канадскія даляры. У красавіку пад санкцыі трапіла золата.
Каля 2,3 тысячы тон захоўваюцца ў Расіі і не могуць быць арыштаваныя, але прадаць іх за мяжу вельмі праблематычна.
Цяпер жа каля 100 мільярдаў даляраў з апошніх не замарожаных рэзерваў апынуліся ў кітайскім «капкане». Варта адзначыць, што са студзеня да 1 жніўня расійскія рэзервы ўпалі з 640 да 579 мільярдаў даляраў.
-
Пілотам і праваднікам airBaltic прапанавалі звальняцца або пераводзіцца ў Папуа — Новую Гвінею
-
«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі
-
Змяніліся патрабаванні да праектавання жылых дамоў. Дазволілі большыя кватэры-студыі і памянялі нормы для санвузлоў і тамбураў
Каментары