Вайна

«Нашым будзе цяжка, бо «Армата» — міф». Стралкоў пракаментаваў перадачу танкаў Украіне

Перадача цяжкай бранятэхнікі для Украіны краінамі Захаду стане рэгулярнай, а прыняцце рашэнняў аб масавай перадачы танкаў Украіне — гэта толькі першы крок. Такое меркаванне выказаў былы міністр абароны так званай «ДНР» Ігар Стралкоў, каментуючы рашэнне ЗША адправіць Кіеву танкі M1 Abrams.

Танк Leopard 2. Фота: Michael Sohn / AP 

«Паколькі Расійская Федэрацыя нічога не здолела з гэтай нагоды сказаць у адказ, то, мяркую, далейшыя пастаўкі будуць рэгулярнымі. Мяркую, што 30 танкаў Abrams, а таксама некалькі дзясяткаў [танкаў нямецкай вытворчасці] Leopard, якія паставяць іншыя краіны НАТА, створаць для Украіны дзесьці праз два месяцы дастаткова магутную танкавую брыгаду з сучасным узбраеннем, забеспячэннем запчасткамі, гаручым і навучанымі на Захадзе экіпажамі. І, думаю, нашым войскам, на жаль, не паздаровіцца ў баях з гэтай брыгадай», — сказаў ён.

Стралкоў лічыць, што заходняя бранятэхніка па многіх параметрах пераўзыходзіць тую тэхніку, якая ёсць цяпер у расійскіх войсках.

На яго думку, супрацьстаяць танкам Abrams і Leopard-2 шостай і сёмай мадэлі расійскія сучасныя танкі «могуць толькі адносна паспяхова».

«А тыя танкі, якія ў нас планавалася супрацьпаставіць ім, так званыя «Армата» Т-14, у нас проста не вырабляюцца. Яны так і засталіся творам фальклору Міністэрства абароны, нягледзячы на ​​дзесяць гадоў і вялізныя грошы, выдаткаваныя на іх распрацоўку», — дадаў Стралкоў.

Ён сказаў, што Украіна папрасіла 300 танкаў, 300 баявых машын пяхоты сучасных і 500 сучасных самаходных артылерыйскіх установак, паабяцаўшы, што пры іх атрыманні зможа выйсці на межы 2013 года.

«Калі ў іх будзе магчымасць утрымліваць такога кшталту групоўку ўвесь час, то, мабыць, яны змогуць стварыць фактычна цэлае танкавае войска. І нашым войскам будзе ваяваць з імі надзвычай цяжка, асабліва ўлічваючы, што ў нас на фронт з рэзерву пайшлі ўжо Т-62, якія даўным-даўно былі знятыя з узбраення не толькі ў Расійскай Федэрацыі, але нават у СССР», — дадаў ён.

Стралкоў лічыць, што, нягледзячы на складанасць заходняй тэхнікі, за два месяцы інтэнсіўных заняткаў кіраваць ёй можна навучыць значную частку ўкраінскіх вайскоўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць