Грамадства

Інсайдар «Радыё Свабода»: Пакет санкцый наконт Беларусі падвіс, спрачаюцца адносна калію

Новы пакет санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі да гэтага часу не прыняты, прычына ў пытанні паслаблення абмежаванняў на пастаўкі беларускіх калійных угнаенняў. Пра гэта паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Бруселі Рыкард Ёзвяк.

Фота: kali.by

«Апошні пакет санкцый ЕС супраць Беларусі застаецца без зрухаў, у асноўным з-за прапанаваных саступак у дачыненні да беларускіх угнаенняў. Я не чакаю прарыву на гэтым тыдні, — напісаў Ёзвяк у твітары.

Ён не паведаміў, якія менавіта саступкі абмяркоўваюцца і хто высунуў гэтую ініцыятыву.

Раней Ёзвяк пісаў, што новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі мелі намер узгадніць у пачатку лютага, а дзясяты пакет абмежаванняў у дачыненні да Расіі — да першай гадавіны поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

10 студзеня старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паведаміла, што Еўрасаюз мае намер увесці новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны.

«Мы будзем аказваць ціск на Крэмль столькі, колькі спатрэбіцца, з дапамогай жорсткага рэжыму санкцый, і мы распаўсюдзім гэтыя санкцыі на тых, хто ў вайсковым дачыненні падтрымлівае вайну Расіі, напрыклад, як Беларусь ці Іран», — казала фон дэр Ляен.

Апублікаваныя першыя падрабязнасці 10-га пакета санкцый ЕС супраць Масквы

Каментары

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць