Меркаванні1313

Чаму Латушку далі больш гадоў «завочнай калоніі», чым Ціханоўскай?

Сёння гарадскі суд Мінска завочна адправіў у калонію некалькіх палітыкаў. Святлану Ціханоўскую пакаралі завочна 15 гадамі, Паўлу Латушку — 18. Чым Латушка больш раззлаваў рэжым? Спыталі яго самога.

Павел Латушка. Скрын эфіру «Еўрарадыё»

Павел Латушка кажа, што не хоча параўноўваць тэрміны, бо «ў Беларусі няма судоў, няма пракурораў, няма адвакатаў, а рашэнне прымае асабіста Лукашэнка».

«Я прызнаю, што Святлана Ціханоўская з'яўляецца абранай прэзідэнткай і мы працягваем барацьбу, — адзначае палітык. — Тут пытанне не ў нашых тэрмінах. Пытанне ў тым, што мы можам і павінны зрабіць дзеля таго, каб вызваліць палітзняволеных, дзеля таго, каб змяніць сітуацыю ў нашай краіне і ліквідаваць гэты рэжым».

Павел Латушка кажа: «сёння Лукашэнка судзіў пустую клетку».

«Я не суддзя, не пракурор і не магу выносіць абвінавачванняў ці прысудаў, але я перакананы, што ў гэтай клетцы будзе сядзець Лукашэнка і ўсе ягоныя памагатыя. Яны адкажуць на нармальным крымінальным працэсе за тыя злачынствы, якія яны робяць не супраць мяне і не супраць Святланы Ціханоўскай, а супраць беларусаў, беларускага народу. Я ў гэта веру», — выказаўся прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады.

На думку палітыка, сваім прысудам Лукашэнка дасылае яму сігнал, але разумее, што ў адказ пачуе «не, не спыніць».

Павел Латушка нагадвае: Лукашэнка яшчэ 1 верасня 2020 году сказаў, што ён перакрочыў чырвоную рысу і за тое адкажа.

«Ён успрымае ўсіх дзяржаўных службоўцаў, як людзей, якія павінны быць яму чымсьці абавязаныя. Ён не разумее, што той хто працуе ў дзяржаве — працуе для дзяржавы, павінен працаваць для дзяржавы і беларускага народу, а не прыслужваць адной асобе», — даводзіць палітык.

Паводле яго, Лукашэнка ўспрымае зыход службоўцаў да яго ў апазіцыю як здраду.

«Галоўнае, што я не здрадзіў беларускаму народу і гэта тое, што мяне сёння матывуе і я не маю права яму здрадзіць. Лукашэнку я ніколі прысягаў не даваў», — адзначае ён.

Павел Латушка не мае адназначнага адказу на пытанне, ці будзе абскарджваць вырак.

«Не думаў, шчыра кажучы, — адказвае ён. — Стварыць яшчэ адзін дадатковы працэсуальны дзень рэжыму? Які сэнс? Гэта не будзе адкрытым працэсам. У мяне няма адваката. Ён, нібы, ёсць, але рэальнага няма. Буду раіцца і прыму рашэнне. На сёння схільны, што не».

Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку прызналі вінаватымі ў змове, здзейсненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Іншых зняволеным па «справе Каардынацыйнай рады» Марыю Мароз, Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага суд завочна адправіў у калонію на 12 гадоў.

У Паўла Латушкі аршытаваны зямельны ўчастак у Мінскім раёне, капітальны будынак у аграгарадку Ждановічы, грошы на банкаўскіх рахунках (больш за 31,8 тысячы еўра і $21,8 тысячы даляраў), а таксама іншая маёмасць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Святлане Ціханоўскай прысудзілі 15 гадоў, Латушку — 18

Дзяржабвінаваўца запрасіў для Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі па 19 гадоў калоніі завочна

Каментары13

  • Anatol Starkou
    06.03.2023
    Нічога вы змяніць не зможаце. Такіх змяніўцаў па буле свету тысячы яшчэ жывыя, якія з 1944 года па сённяшні дзень нешта змяняюць у Беларусі, знаходзячыся за бугром.

    Ваду будзеце муціць і шкодзіць дзяржаве беларускай ды народу. Больш ні на што вы негодны.
  • шостае марта
    06.03.2023
    былых прыкарытнікаў не бывае
  • Олег
    06.03.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю23

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Усе навіны →
Усе навіны

Аналітыка Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калоніі6

Беларусы масава бяруць ільготныя крэдыты пад 4%1

У інтэрнэце галасуюць за турыстычны лагатып Беларусі. Сярод лідараў праект былога палітвязня4

Дуа Ліпа ўжо носіць куртку, якую ўсе захочуць гэтай зімой11

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

Заплацілі, каб змерзнуць на стадыёне. Фанаты «Сэлтыка» сабралі 90 тысяч еўра за адну ноч1

Віцебскі вядучы, на якога данеслі за жарт на закрытым мерапрыемстве, расказаў, чым усё скончылася4

Севярынец: Ціханоўскі перайшоў чырвоную рысу. Не ганьбі мужчынаў і беларусаў. Вяртайся63

Былога супрацоўніка КДБ з польскім грамадзянствам асудзілі да 14 гадоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю23

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць