Рада дырэктараў Nvidia адхіліла Джэнсэна Хуанга ад пасады генеральнага дырэктара кампаніі пасля таго, як высветліла, што той на працягу года хаваў пазашлюбныя сувязі і хлусіў пра іх чальцам рады.

Рашэнне было звязана найперш са стратай даверу, а не з падазрэннямі ў шпіянажы, паведамляе Wired са спасылкай на крыніцы.
«Уся справа была ў сумленнасці і даверы», — распавёў выданню суразмоўца, знаёмы з пазіцыяй рады дырэктараў.
Паводле крыніц Wired, чальцы рады высветлілі, што Хуанг уводзіў іх у зман з кастрычніка 2025 года да лістапада 2026-га. Яны моцна раззлаваліся, калі зразумелі, што доўгі час верылі ягонай хлусні.
Пасля публікацыі The New York Times пра дзелавыя адносіны Nvidia з сінгапурскай кампаніяй Megaspeed, у якой раней працавала Эліс Хуанг, кіраўнік Nvidia адмаўляў наяўнасць якіх-небудзь неналежных адносін з ёй.
8 лістапада Хуанг прызнаўся ў рамане з Эліс Хуанг, аднак рада дырэктараў не змагла высветліць, ці мела яна дачыненне да кітайскай разведкі.
У той жа дзень Nvidia абвясціла пра пачатак незалежнага расследавання пасля паведамленняў пра тое, што генеральны дырэктар мог стаць аб'ектам аперацыі замежнай разведкі. МЗС Кітая адхіліла абвінавачанні ў шпіянажы.
Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара
«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі
Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак
Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia
Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай
Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia
Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары