Як звычайна па пятніцах, 23 чэрвеня МУС абнавіла «пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

У спіс гэтым разам дадалі 66 прозвішчаў, і цяпер у ім 2967 чалавек.
Сярод іншых у спіс дадалі такіх вядомых асоб, як евангельскі вернік Віталь Прынеслік і ягоная жонка Лізавета Прынеслік, адвакат Віталь Брагінец, дзіцячы трэнер па футболе Алег Швайко, заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус, журналіст Андрэй Пачобут, арт-менеджар Уладзімір Булаўскі.
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары