Грамадства2727

Лукашэнка: Ніхто ў калгасе не можа звольніцца без рашэння кіраўніка

Надышоў час навесці парадак з кадрамі ў сельскай гаспадарцы, чарговы раз заявіў Аляксандр Лукашэнка на традыцыйнай нарадзе, прысвечанай уборачнай кампаніі.

Contributor / Getty Images

«Сёння ніводны спецыяліст, ніводны кіраўнік сельгаспрадпрыемства не можа быць пераведзены на іншую працу або звольніцца без рашэння старшыні райвыканкама», — цытуе Лукашэнку «Спутнік».

Паводле яго слоў, пасля звальнення такога спецыяліста ніхто не павінен браць яго на новую працу да таго моманту, пакуль не будзе дадзена нармальная характарыстыка з папярэдняй працы.

Лукашэнка асабліва адзначыў, што такі прынцып павінен працаваць на ўсёй вертыкалі, каб старшыня райвыканкама і ўсе, хто ёсць у абласным рэестры, таксама не маглі кінуць працоўнае месца.

«Час ужо навесці парадак з кадрамі. Тое ж самае — ніводны механізатар, даярка і гэтак далей у сельгаспрадпрыемстве (калгасе, саўгасе) не можа кроку ступіць налева-направа без рашэння кіраўніка. Замкнёная вертыкаль і адказнасць», — абмаляваў перспектывы Лукашэнка.

На яго думку, жніво з'яўляецца ўсенароднай справай. Таму плануецца дадаткова задзейнічаць тры тысячы механізатараў.

«Ведаю, многія мужыкі, асабліва тыя, хто родам з вёскі, спецыяльна бяруць адпачынкі на ліпень і ўладкоўваюцца працаваць камбайнерамі, каб зарабіць добрыя дадатковыя грошы для сваіх сем'яў», — дадаў Лукашэнка.

Каментары27

  • SHOS
    21.07.2023
    Это уже крепостное право или подготовка к нему?
  • уже скоро
    21.07.2023
    Ну вот, в колхозах вводят рабство, чтобы вкалывали за 100 баксов в месяц. Ждём такого же рабства и в Минске, особенно в Минске. И когда паспорта отбирать начнёте ?
    А ещё лучше будет, когда белорус будет плотить лично лукашенку, за то, что ему разрешили работать рабом в колхозе, больнице, школе, заводе, фабрике, чтобы была прибыль, чтобы ментам зарплаты плотить, вагнеровцам пособия по безработице, а не траты на зарплаты рабов в колхозах и заводах.
  • Ёсік
    21.07.2023
    Гасіце сьвятло. Орда, што на гэта адкажа прафсаюз? Хутка на зямлі будуць за крыжыкі ў сшытку працаваць. Уладальнікі лецішчаў ды хат прыватных, у каго ад 10 сотак і болей - будзеце вырошчваць і здаваць ураджай атрадам харчаваньня, пабачыце, ён савецкі чалавек, глузды інакш не ўспрымаюць жыцьцё, толькі як у СССР, пры тым, каб як у цяжкія часы.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць