Грамадства2828

У Беларусі няма платнай адукацыі, гэта форма сацыяльнай падтрымкі моладзі — міністр адукацыі

Міністр адукацыі Андрэй Іванец сказаў, што ў Беларусі няма платнай адукацыі, бо дзяржаве даводзіцца датаваць значную частку расходаў, перадае Sputnik.by.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец. Фота: Гродзенская праўда

«Хацеў бы адзначыць і падкрэсліць вельмі важны аспект: сёння ў нашай краіне платнай адукацыі няма».

Іванец заявіў, нібыта платнай адукацыі ў Беларусі няма, бо навучэнцы кампенсуюць выдаткі, якія ідуць на іх навучанне, у найлепшым выпадку на 70%, а шэраг спецыяльнасцяў — медыцынскіх, творчых — толькі 50%.

«То-бок сёння дзяржава ажыццяўляе прамую датацыю на ўзроўні 30-50% для навучэнцаў платнай формы навучання», — заявіў ён у чацвер на прэс-канферэнцыі, прысвечанай заканчэнню ўступнай кампаніі.

Што тычыцца павышэння кошту платнай адукацыі, то міністр адзначыў, што, на яго думку, гэта адбываецца вельмі стрымана. Гэтым разам — да 7%, як і летась.

«Відавочна, што рост кошту (вышэйшай адукацыі) адбываецца значна павольней, чым рост заробкаў і дабрабыту нашага насельніцтва.

Таму ў Беларусі, яшчэ раз паўтару, платная адукацыя — гэта форма сацыяльнай падтрымкі нашай моладзі пры атрыманні вышэйшай адукацыі», — рэзюмаваў Іванец.

Каментары28

  • Kotya
    10.08.2023
    Ага верим на слово конечно, что платники компенсируют только жалкие проценты, но куда уходит каждый рубль никто не расскажет как обычно. 
  • Валерыя
    10.08.2023
    Ну як няма платнай адукацыі, то значыць ёсць кепскі мэнаджмэнт. Бо за такія грошы, што дзярэ БДУ, калі шчэ дабавіць 30-50 %, то можна павучыцца ў някепскім замежным універсітэце...
  • No
    10.08.2023
    Iванец - учорашнiй шкаляр, якi мяркуе што насельнiцтва зусiм дурное, таму магчыма гаварыць лухту.

    МММ было больш шчырым, чым лукашэнскаускiя прыкарытнiкi

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць