Эканоміка66

«Амкадор» дамовіўся пра супрацоўніцтва з «ДНР»

Кіраўнік «урада Данецкай Народнай Рэспублікі» Яўген Сонцаў паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што падчас візіту ў Беларусь падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з кіраўнічай кампаніяй холдынга «Амкадор» — буйнога беларускага вытворцы тэхнікі. 

Фота: тэлеграм-канал Яўгена Сонцава

«Тут вельмі салідная канструктарская група, якая зможа спраектаваць тэхніку «на замову». Любой складанасці. У сціслыя тэрміны. Разлічваем на доўгатэрміновае супрацоўніцтва», — напісаў Сонцаў.

Паводле яго, у Беларусі атрымалася дамовіцца аб пастаўках у «ДНР» беларускіх ліфтаў, дарожнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, а арыенціровачны кошт інвестыцый — 3 млрд расійскіх рублёў (каля 80 млн беларускіх).

У склад холдынга «Амкадор» уваходзіць 22 заводы, дзе вырабляюць пагрузчыкі, укладчыкі асфальту і тэхніку для меліярацыі. Саўладальнік холдынга — набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Аляксандр Шакуцін.

Раней дэлегацыя «ДНР» наведала «Першую прамысловую кампанію», «Магілёўліфтмаш» і «Магатэкс». З «Магілёўліфтмашам» таксама было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Улады Магілёўшчыны пра візіт не паведамлялі.

Каментары6

  • Ам Кад Ор
    25.08.2023
    Патрэсаюшчы эканамічэскій прарыў
  • Kub
    25.08.2023
    Это прорывъ! Ура!
  • Янка
    25.08.2023
    Прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі змяшаў боб з гарохам. Калі Амкадор нешта прадае, тады аб якіх інвестыцыях ідзе справа?
    ПыСы: Пасля гэтай падзеі Алена Ланская канчаткова можа прымераць на сабе творчы шлях Юліі Чічэрінай.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць