Грамадства

У Жодзіне сталі рамантаваць памятнае месца, адкуль некалі пачынаўся горад. Перад гэтым пісалі пра яго занядбаны стан

Чытачы аднаго з мясцовых тэлеграм-каналаў заўважылі, што ў Жодзіне на вуліцы Багуслаў Поле на памятным комплексе «Вадзяны млын» пачаліся рэстаўрацыйныя работы. На адным з будынкаў ужо з'явіўся новы дах, піша Ex-press.live.

Будынкі комплексу ў жніўні 2023 года. Фота: сацсеткі

Усталяваны помнік быў у 2008 годзе Жодзінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Месца для яго выбралі невыпадкова. Менавіта тут, на рэчцы Жодзінцы, у 1663 годзе быў пабудаваны першы ў Жодзіне млын. Макет меў сімвалізаваць сабой пачатак гістарычнага шляху будучага горада.

Каля брамы комплексу быў усталяваны памятны знак з надпісам: «У 1643 годзе на месцы сутыкнення рэк Плісы і Жодзінкі князем Багуславам Радзівілам было заснавана мястэчка Багуслаў Поле, якое паклала пачатак сучаснаму гораду Жодзіна. Памятны знак устаноўлены ў гонар 365-годдзя з дня заснавання Жодзіна». Распрацаваў макет комплексу Уладзімір Глазун.

Аўтар імкнуўся паказаць традыцыйную беларускую сялянскую сядзібу, каб наведвальнікі маглі лёгка ўявіць сабе, як выглядала Жодзіна некалькі соцень гадоў таму. А каб удыхнуць жыццё ў сваё тварэнне, аўтар «насяліў» сядзібу скульптурнымі персанажамі: мельнікам, яго жонкай і іх дваровым сабакам. У яго таксама ёсць свой дом. Сабачая будка размяшчаецца ля ўвахода ў гаспадарскі дом.

Хоць гэты комплекс яшчэ і не вельмі стары, яму ўсяго 15 гадоў, але за гэты час ён прыйшоў у варты жалю стан. Як напісаў чытач Ex-press.live па імені Дзяніс, «да яго ўжо не вадзілі экскурсій, ды і нага прыбіральніка-камунальніка сюды наўрад ці ступала».

«Адразу скажу: на месцы экспазіцыі мала што засталося. А вось як яго адрамантуюць, і куды «на Багуслаў Поле працэс пайшоў», паглядзець цікава», — лічыць Дзяніс.

У красавіку жыхар Жодзіна Сяргей паказаў, як выглядае гістарычнае месца — комплекс «Багуслаў Поле». Ён таксама быў абураны тым, што месца, якое калісьці абвяшчалі гістарычным, у такім жахлівым стане.

Так выглядалі будынкі комплексу ў красавіку 2023 года

У красавіку гэтага года на кепскі стан помніка, які прэзентаваўся як адзін з сімвалаў горада, звяртаў увагу іншы чытач выдання па імені Сяргей. Магчыма, менавіта тая публікацыя стала сігналам для гарадскіх уладаў, што з гэтым трэба нешта рабіць.

Каментары

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць