Грамадства33

Беларуска мерала ў краме боты і пракалола палец цвіком

Беларуска прыйшла ў краму, каб выбраць восеньскія боты. Але прыемных эмоцый не атрымала: падчас прымеркі выявілася, што ў чаравіку застаўся цвік (або іголка) ад чыпа бяспекі. Што можа зрабіць спажывец у такой сітуацыі? Onliner.by спытаў у юрыста.

Пра незвычайнае здарэнне ў гандлёвым цэнтры распавёў муж дзяўчыны Аляксандр.

— Гэта адбылося на выхадных. Жонка знайшла свой памер і пачала мераць. У адным чаравіку быў цвік, які ўлез практычна цалкам у палец жонкі. Мы звярнуліся да адміністратара, дзяўчына прынесла бінт і вату і ўцякла па сваіх справах. А ўявіце: калі б гэта здарылася з дзіцем? Бо атрымаць заражэнне ў такіх выпадках проста, — кажа мужчына.

Са слоў чытача, адміністрацыя крамы так і не прынесла выбачэнняў ягонай жонцы — а гэта буйны сеткавы брэнд. У той жа дзень Аляксандр з жонкай пакінулі скаргу ў кнізе заўваг і прапаноў.

— Я не хачу ніякіх судоў, але чакаў, вядома, іншай рэакцыі ад крамы. Маглі б патэлефанаваць на наступны дзень і спытаць пра самаадчуванне жонкі. І па стандарце — даць зніжку на тавар. Я б хацеў разабраць гэтую сітуацыю з юрыстам, — напісаў муж пацярпелай.

Як аднавіць справядлівасць без суда? Варыянт ёсць.

Што рабіць, калі вы атрымалі траўму падчас шопінгу? Такое незвычайнае пытанне адрасавалі спецыялісту па правах спажыўцоў Івану Райкевічу. І алгарытм дзеянняў знайшоўся.

— Трэба разумець, што ў гэтай сітуацыі закон «Аб абароне правоў спажыўцоў» не прымяняецца, бо ён рэгулюе адносіны, якія ўзніклі з дамоў рознічнай куплі-продажу. Але грамадзянін усё роўна можа разлічваць на кампенсацыю згодна з арт. 58, арт. 968 і 970 ГК Беларусі. Гэтыя артыкулы прадугледжваюць, што шкода, прычыненая жыццю, здароўю або маёмасці грамадзяніна, падлягае кампенсацыі незалежна ад таго, быў ён у дагаворных адносінах з прадаўцом ці не. Памер кампенсацыі маральнай шкоды вызначаецца судом у залежнасці ад характару прычыненых пакут, віны таго, хто нанёс шкоду. Улічваюцца пры гэтым патрабаванні разумнасці і справядлівасці.

У такіх выпадках юрыст раіць для пачатку зафіксаваць факт і абставіны прычынення шкоды ў медыкаў. Ісці адразу ў суд неабавязкова.

— Можна ў вольнай форме напісаць прэтэнзію з падрабязным апісаннем таго, што і калі адбылося, да якіх наступстваў прывяло. У гэтым жа лісце трэба пазначыць канкрэтныя патрабаванні аб кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды, якая была нанесена грамадзяніну. У выпадку, калі крама адмовіцца ад кампенсацый, прыйдзецца звяртацца ў суд з адпаведным пазовам.

Каментары3

  • *
    18.10.2023
    Ай якія файныя чаравічкі ... Ці яна кірзавыя боты на ножку прымярала)
  • анекдот про беларуса и гвозд..ы т.е. про 3%лушку
    18.10.2023
    беларуска? настаяшчая беларуска абула б і пашла
  • MacOS
    18.10.2023
    Абслугоўванне па бссраўску. Чамусьці я не здзіўляюся. Пераконваюся, што з гэтых мярзотнікаў трэба здзіраць напоўніцу, інакш будуць адчуваць сябе беспакарана.

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць