Свет11

Эрдаган больш не пярэчыць уступленню Швецыі ў НАТА

Лідар Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган ухваліў уступленне Швецыі ў шэрагі Паўночнаатлантычнага альянсу. Пра гэта паведамляе агенцтва Anadolu. Эрдаган 23 кастрычніка падпісаў пратакол аб уступленні Швецыі ў НАТА і накіраваў яго ў парламент Турцыі.

Фота: Getty Image

Раней Анкара выступала супраць далучэння Швецыі да НАТА, якая падала заяўку на ўступленне ў Альянс разам з Фінляндыяй у маі 2022 года. Незадаволенасць Турцыі выклікалі акцыі спалення Карана, якія праводзілі мясцовыя актывісты. Акрамя таго, Эрдаган заклікаў Швецыю выдаць прыхільнікаў «Рабочай партыі Курдыстана», якіх Анкара лічыць тэрарыстамі, а таксама скасаваць забарону на экспарт зброі ў Турцыю, уведзеную ў 2019 годзе.

У ліпені гэтага года генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што прэзідэнт Турцыі пагадзіўся перадаць пратакол аб прыёме Швецыі ў НАТА на ратыфікацыю. Да таго часу Швецыя ўнесла неабходныя папраўкі ў Канстытуцыю, змяніла свае законы, значна пашырыла супрацоўніцтва ў барацьбе з РПК і аднавіла экспарт зброі ў Турцыю.

Каментары1

  • Вероятный
    23.10.2023
    Эрдоган достал ятаган!)

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?16

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Як у кіно. У цэнтры Гродна 19‑гадовы хлопец з аднаго ўдару паваліў слуп13

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных6

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?16

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць