Грамадства88

У Бондаравай з'явіўся нечаканы вораг — прапагандыст Прыдыбайла

Прапагандыст RT Канстанцін Прыдыбайла не змог прайсці міма дзейнасці прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Яе змаганне з тортамі з вясёлкамі падалося трызненнем нават яму.

Фота: сацсеткі

«Патрыётка» ў Беларусі вядзе вайну з бісквітнымі пенісамі і вясёлкай на дзіцячых тартах, — напісаў у сваім тэлеграм-канале Канстанцін Прыдыбайла. —

Часам ідыётаў трэба ізаляваць ад грамадства, нават калі яны абмазаныя з ног да галавы «патрыятызмам». Гэта шкодніцтва і ідыятызм, а не патрыятызм.

Менавіта гэтыя турбапатрыёты з адной нягнуткай звілінай прывядуць нас да той самай «Паўночнай Карэі». Людзі ваююць з усім, што ім не падабаецца або з тым, чаго яны не разумеюць з-за розных прычын. Гэта ў іх стылі пісаць скаргі на фестывалі, дзе апранаюцца ў любімых герояў фільмаў, коміксаў і гульняў. А чым адрозніваюцца рэканструктары ВАВ? Нічым».

Прапагандыст выказаўся, што такія персанажы толькі пагаршаюць міф, што ў СССР сэксу не было.

«Падобныя «ахоўнікі і патрыёты» горшыя за ворагаў. А вясёлка на торце нікога яшчэ не зрабіла п******ам, тым больш торт у выглядзе чэлеса на дзявочніку не робіць дзяўчатак лесбіянкамі, хутчэй наадварот».

Нагадаем, раней некаторыя прыхільнікі Лукашэнкі ўжо абураліся дзейнасцю Бондаравай, бо яе пастаянныя даносы замінаюць дзяржаўным органам нармальна працаваць. Супраць яе выступала гродзенская актывістка «Белай Русі» Святлана Вараніца, некаторыя ананімныя лукашысцкія каналы. Разам з тым, патрабаванні Бондаравай працягваюць выконваць.

Каментары8

  • Kotya
    02.11.2023
    Жабогадюкинг но пока не очень интересно наблюдать
  • Kažan
    02.11.2023
    Сістэма, якая пачынае жраць сама сябе хутка гіне.
  • Ёсік
    02.11.2023
    Прыдыбайла ў ваду пёрнуў, ёй ад гэтага шчэ больш у глузды пстрыкалка дасьць, шчэ больш лютых подзвігаў ды замахаў будзе хутка, пачакаем.

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць