Спорт33

Беларусь другі раз перамагла Косава і фінішавала чацвёртай

Сёння фінішаваў адборачны турнір да чэмпіянату Еўропы па футболе.

У групе І зборная Беларусі ў Прышціне перамагла Косава з лікам 1:0. Адзіны мяч у сустрэчы на 43-й хвіліне забіў форвард БАТЭ Дзмітрый Анцілеўскі.

У першым кругу ў чэрвені беларусы таксама перамаглі касавараў, толькі тады лік быў 2:1. І гэта быў апошні матч пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева.

Сёння Румынія перамагла Швейцарыю 1:0, а Ізраіль у гасцях Андору 2:0.

Пасля 10 тураў: Румынія — 22, Швейцарыя — 17, Ізраіль — 15, Беларусь — 12, Косава — 11, Андора — 2.

Зборная Беларусі, якую з жніўня ўзначальвае іспанец Карлас Алос, фінішавала на 4-м месцы.

За 30 гадоў незалежнасці зборная Беларусі ні разу не гуляла ў фінальных стадыях чэмпіянатаў Еўропы і свету.

У каманды тры перамогі (апроч перамог над Косава, дадалася перамога (1:0) у мінулую суботу над Андорай),

тры нічыі: Андора (0:0), Румынія (0:0), Швейцарыя (3:3),
чатыры паразы: Швейцарыя (0:5), Румынія (1:2), Ізраіль (1:2, 0:1).

Пры Карласе Алосе беларусы набралі 9 балаў (дзве перамогі, прычым у двух апошніх матчах, тры нічыі, адна параза),

падчас кіравання Георгія Кандрацьева, з з якім пачыналі турнір, набралі ўсяго тры балы (адна перамога, тры паразы).

Наступныя два афіцыйныя матчы зборная Беларусі правядзе ў сакавіку 2024 года.

Гэта будуць стыкавыя дуэлі супраць зборнай Літвы за права застацца ў дывізіёне С турніру «Ліга нацый».

Першы паядынак пройдзе ў Літве 24 сакавіка, напярэдадні Дня волі. Матч у адказ — 29 сакавіка, хутчэй за ўсё, на нейтральным полі. 

Каманда, якая прайграе па суме дзвюх гульняў, вылеціць у дывізіён слабакоў D, дзе будзе целяпацца з такімі зборнымі, як Андора, Гібралтар, Латвія, Ліхтэнштэйн, Мальта, Сан-Марына.

Каментары3

  • Жвір
    22.11.2023
    Дадайце 2 ачкі бязглузда аддадзеныя Андоры, і 4 аддадзеныя Ізраелю, і каманда атрымала б квіток на ЧЕ...
  • Ферум
    22.11.2023
    Жвір, вусаты спорт не беларускі, трольчык.
  • Жвір
    22.11.2023
    Кандрацій зьвёў каманду ў балота. Марна страчаны час, кабыле пад хвост!

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць