Эканоміка11

Апублікаваны рэспубліканскі бюджэт на 2024 год

Згодна з дакументам, у 2024 годзе даходы рэспубліканскага бюджэту плануюцца ў суме 39 906,4 млн рублёў. Выдаткі — 44 657 млн рублёў.

Фота: pravo.by

Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал апублікаваў Закон «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год». Згодна з дакументам, у 2024 годзе даходы рэспубліканскага бюджэту плануюцца ў суме 39 906,4 млн рублёў. У мэтавай структуры падатковых даходаў рэспубліканскага бюджэту традыцыйна асноўнае месца займае падатак на дадатковую вартасць, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці, акцызы, падаткі на даходы і прыбытак.

У 2024 годзе выдаткі рэспубліканскага бюджэту плануюцца ў суме 44 657,4 млн рублёў.

Вобласці сацыяльнай сферы застаюцца прыярытэтнымі напрамкамі бюджэтнай палітыкі ў 2024 годзе.

У прыватнасці, з рэспубліканскага бюджэту прадугледжваецца фінансаванне:

 — сферы сацыяльнай палітыкі, у тым ліку сацыяльнай абароны, пенсійнага забеспячэння, дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, дапамогі ў забеспячэнні жыллём і іншых пытанняў — 2804,8 млн рублёў;

— аховы здароўя — 2490,7 млн рублёў;

— адукацыі — 1887,3 млн рублёў;

— сельскай гаспадаркі, рыбагаспадарчай дзейнасці — 1003,5 млн рублёў;

— транспартнай сферы — 240,1 млн рублёў.

На абслугоўванне дзяржаўнай запазычанасці з рэспубліканскага бюджэту ў 2024 годзе плануецца накіраваць 5305,2 млн рублёў.

Таксама ў 2024 годзе прадугледжана перадача трансфертаў:

— бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на агульную суму 1742,3 млн рублёў;

— бюджэтам іншых узроўняў на 9155,9 млн рублёў.

Асноўныя палажэнні прававога акта ўступаюць у сілу 1 студзеня 2024 г., іншыя — пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Каментары1

  • Пытанне
    31.12.2023
    аховы здароўя — 2490,7 млн рублёў
    Колькі з гэтых мільёнаў будзе патрачана на лячэнне сямейкі лукашэнак? 

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?17

Украінцы нанеслі моцны ўдар па расійскіх радарах і станцыях РЭБ4

Інстытуты сацыялогіі і філасофіі Акадэміі навук аб'яднаюць у адзін8

У Кемераўскай вобласці Расіі разбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-12 «Чорны цюльпан» ВІДЭА11

Зяленскі расказаў, чым украінцы падбілі Крымскі мост10

Да людзей, якія шукаюць праўды і дапамогі ў тыктоку, сталі прыходзіць сілавікі4

Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»1

Пальчыс адказаў на прэтэнзію — «чаму народ вадзілі па праспектах» у 2020‑м61

Ціханоўскі з Карач згенеравалі 50‑старонкавы «маніторынг» дзейнасці «Нашай Нівы». Што з ім не так?44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць