Сузаснавальнікаў Dissidentby Марыну і Вячаслава Касінеравых завочна асудзілі да 12 і 11 гадоў калоніі
Прысуд быў вынесены ў панядзелак.

Фота: Вясна
16 лістапада суд Заводскага раёна Мінска вынес прысуд Марыне і Вячаславу Касінеравым — 12 і 11 гадоў калоніі, піша «Вясна».
Іх абвінавацілі паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
Марыну Касінераву таксама абвінавацілі ў «паўторным стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтве ім».
Каментары