Вайна11

Брытанская разведка ацаніла ўплыў удару Украіны па авіязаводзе ў Таганрозе

У ноч на 9 сакавіка расійскія Таганрог і Курск падвергліся нападу ўкраінскіх беспілотнікаў. У выніку пацярпеў Таганрогскі авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс імя Берыева. У цэхах завода цяпер сярод іншага рамантуюць самалёт ДРЛА А-50 ВКС Расіі, які раней пацярпеў ад атакі дронаў у Мачулішчах. Цяпер разведка Вялікабрытаніі прааналізавала наступствы гэтага ўдару.

У ведамстве адзначылі, што завод у Таганрозе мае шырокае стратэгічнае значэнне для Расіі, паколькі абслугоўвае стратэгічныя бамбавікі, транспартныя самалёты, а таксама з'яўляецца выпрабавальным цэнтрам для самалётаў новага пакалення А-100. Пастаянная прысутнасць актыўнай супрацьпаветранай абароны, размешчанай вакол яго, сведчыць аб яго важнасці, дадалі ў разведцы.

Спадарожнікавыя выявы наступстваў атакі дэманструюць пашкоджанні двух буйных будынкаў, звязаных з паркам А-50, якія, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваліся для захоўвання самалётаў падчас перыядаў глыбокага тэхнічнага абслугоўвання.

Страта самалёта А-50У з высокай імавернасцю значна пагаршае сітуацыйную абазнанасць РФ, адзначылі ва ўстанове. Праз два тыдні пасля страты другога А-50 расійскі флот, хутчэй за ўсё, не зможа выконваць палёты ў падтрымку аперацый ва Украіне.

«Атака на авіязавод дэманструе, што ўкраінскія аперацыі ўсё яшчэ могуць дасягаць стратэгічна важных аб'ектаў на тэрыторыі Расіі, нават калі такія аб'екты лічацца абароненымі ў паветры або на сушы», — гаворыцца ў аглядзе. 

Каментары1

  • Трэба болей
    12.03.2024
    Харашо, але трэба болей бамбіць рашыстаў на іх жа зямлі, каб яны спаўна даведаліся што такое вайна якую яны пачалі.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць