Ежа44

Шэф-кухар мінскай гімназіі назваў пяць любімых страў школьнікаў

Загадчык вытворчасці ў сталовай мінскай гімназіі №8 Барыс Савіцкі распавёў пра смакавыя перавагі школьнікаў і назваў іх любімыя стравы, піша sb.by.

Blizko.by

У топ-5 такіх страў увайшлі:

  • пельмені са смятанай і таматавым соусам;
    курачка «Пікантная»;
    шашлычок «Школьны» з курынага філе на шпажках;
    таматавы суп з фасоляй;
    плоў са свінінай.

Барыс Саўрыцкі таксама падзяліўся сакрэтамі прафесійнага майстэрства і распавёў, як гатаваць некаторыя з пералічаных страў.

Напрыклад, курачку «пікантную» трэба рабіць так: рыхтуем мякаць сцягна куранят, пасыпаем соллю, папрыкай, сушанай пятрушкай, дадаем смятану і здробнены часнык.

Затым атрыманую масу змешваем і пакідаем марынавацца ў халадзільніку на 30-40 хвілін. Наступны крок — абсмажваем курачку на патэльні з алеем каля 3-5 хвілін і даводзім да гатоўнасці ў духоўцы.

Рэцэпт таматнага супу з фасоляй наступны: бульбу рэжам бруском або кубікам, здрабняем часнык, рэжам моркву на буйной тарцы і пасеруем на алеі.

Далей закладваем у кіпячую ваду бульбу, праз 10-15 хвілін дадаем моркву. За пяць хвілін да гатоўнасці ў суп адпраўляем кансерваваную фасолю ў таматным соусе, сечаны часнык, сушаную пятрушку і лаўровы ліст.

Дарэчы, высветлілася, што больш за ўсё мінскія школьнікі не любяць стравы з рыбы. Па словах спецыяліста, хлопцы пачынаюць разумець іх смак толькі бліжэй да старэйшых класаў.

Каментары4

  • Рыгор
    18.03.2024
    Адчуванне што дома усе галадаюць.
  • Чел
    18.03.2024
    Рыгор, Так всегда было. Родители помню в совке жаловались, что дети едят школьные котлеты из хлеба, а дома из чистого мяса почему-то не очень.
  • Янка
    19.03.2024
    Дарэчы, высветлілася, што больш за ўсё мінскія школьнікі не любяць стравы з рыбы.

    Нічога дзіўнага - праз нізкую тлустасць мінтай ды хек ўласнага смаку амаль не маюць, а гатаваць іх смачна ва ўмовах "общепита" надта складана и никому не цікава.

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць