Грамадства3434

Пуцін пра ўдзельнікаў тэракту: Яны спрабавалі рухацца ў бок Украіны

Пуцін выступіў са зваротам да народа Расіі. Ён абвясціў 24 сакавіка Днём жалобы па ахвярах тэракту ў «Крокус Сіці Холе».

«Усе чацвёра непасрэдных выканаўцаў тэракту, усе тыя, хто страляў, забіваў людзей, знойдзены і затрыманы. Яны спрабавалі схавацца і рухаліся ў бок Украіны, дзе па папярэдніх даных для іх з украінскага боку было падрыхтавана акно для пераходу дзяржаўнай мяжы», — сказаў ён.

Пуцін назваў учорашнія падзеі крывавым і варварскім тэрактам.

«Ахвярамі тэракту ў «Крокусе» сталі дзясяткі мірных, ні ў чым не вінаватых людзей», — сказаў ён.

Пуцін выказаў спачуванні ўсім, хто страціў родных і блізкіх.

«Тэрарыстаў чакае адплата і забыццё, будучыні ў іх няма», — заявіў Пуцін.

Каментары34

  • Ну
    23.03.2024
    Пуцiн i медведзев забойцы.
  • Кремлёвскій карлік
    23.03.2024
    Сам забіў і сам паплакаў
  • Калматы Вожык
    23.03.2024
    Штосьці пайшло не так, як планавалася... Хтосьці апярэдзіў прапагандыста і выдаў непатрэбную шырокаму колу грамадства інфармацыю, што тэрарысны -- грамадзяне Расеі... Ну і што з таго, што яны рухаліся ў бок Украіны? Гэтак жа можна сказаць, што і рухаліся ў бок Беларусі... Можа гэта былі "беларускія" вагнераўцы?

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой4

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць