Грамадства2222

«Білі ўсім кабінетам». Палітзняволеная перадала ліст на кавалку туалетнай паперы пра катаванні 

Крыніцы «Белсату» перадалі рэдакцыі ліст ад палітзняволенай Кацярыны Новікавай. На кавалку туалетнай паперы Кацярына апісала сваё затрыманне і далейшае зняволенне.

Кацярыну Новікаву затрымалі напачатку лета 2023 года. Яе схапілі ў адной начнушцы, у якой яна знаходзілася ў СІЗА да першай перадачы ад родных.

Кацярыну Новікаву, паводле звестак «Вясны», судзілі паводле сямі артыкулаў, ад «Распальвання варожасці» да «Гвалту супраць міліцыянта». Працэс вяла суддзя Алена Шылько, у выніку прысудзілі 6 з паловай годоў зняволення і штраф 3000 беларускіх рублёў, якія яна мае выплаціць у якасці кампенсацыі «пацярпелым».

У лісце на кавалку туалетнай паперы яна піша, што пры затрыманні яе біў супрацоўнік ГУБАЗіК Іван Васілевіч, затым у штабе ГУБАЗіК на Рэвалюцыйнай, 3, яе «ставілі на сцяг, білі ўсім кабінетам». Сказалі, што б’юць за ейныя інтэрв’ю, за Telegram-канал і за ейныя звароты.

Лісты ёй амаль не даходзяць. Новікава піша таксама, што «малюнкі забаранілі».

«Я ўпала з другога паверху ложка, галавой аб драўляную паліцу, — расказвае зняволеная. — Здымак зрабілі, але больш за месяц не паведамляюць вынік».

Новікава піша, што пацярпелымі ў ейнай справе выступаюць тыя, ад каго яна сама пацярпела ў 2020 годзе. Суддзя і пракурор, згадвае яна, «тапілі за Лу» (актыўна выступалі за Аляксандра Лукашэнку) і зневажалі яе, як маглі.

Яна таксама падазрае, што сын ейнай першай адвакаткі працуе на ГУБАЗіК, двух сваіх адвакатаў яна называе «ніякімі».

Каментары22

  • Спадар
    12.04.2024
    "беларусь" = гулаг
  • Ромка
    12.04.2024
    Жах(((
  • Жора
    12.04.2024
    Як там у Ціханоўскай, усё яшчэ толькі мірны пратэст? Ці праблемы палітвязняў пасля правакавання дыктатуры на рэпрэсіі... штабістаў і офіснікаў не цікавяць?

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю9

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства3

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

У Мінскай і Віцебскай абласцях таксама падаражэў праезд

Хакер узламаў адзін з самых папулярных менеджараў пароляў

Францыя і Вануату спрачаюцца за два бязлюдныя астравы. Што ў іх такога важнага?

Пасля дубайскага шакаладу і матчы — «смугар». Эксперты называюць яго харчовым трэндам 2027 года4

У Гродне мужчыну здымалі з казырка балкона шматпавярховага дома2

Выкрадзеныя дакументы Расстата даюць уяўленне пра страты расійскіх вайскоўцаў і наймітаў у Афрыцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць