Здарэнні44

Міліцыя кругласутачна патрулюе вуліцы Віцебска — па горадзе шнырыць галодны воўк

Жыхароў просяць не набліжацца да яго.

Скрыншот відэа

У Віцебску міліцыя пераведзеная на кругласутачнае патруляванне вуліц з-за паведамленняў грамадзян з нагоды дзікай жывёлы — меркавана ваўка, заўважанага ў горадзе. Пра гэта паведамілі ва УУС аблвыканкама.

Драпежніка бачылі ў розных мікрараёнах абласнога цэнтра. Разам з міліцыяй працуе егер са спецабсталяваннем.

@nashaniva Па Віцебску шнырыць галодны воўк — міліцыя ўводзіць кругласутачнае патруляванне #віцебск #волк #витебск #нашанива #животные #домашниепитомцы #беларусь #беларусьновости #чпбеларусь ♬ Creepy, scary, horror, synth, tension - Sound Production Gin

На кругласутачны рэжым працы пераведзены таксама супрацоўнікі па адлове хатніх жывёл Спецаўтабазы Віцебска.

Гараджан заклікаюць быць пільнымі і асцярожнымі, ні ў якім разе не набліжацца да жывёлы і не кантактаваць з ім. Бацькоў просяць не пакідаць дзяцей адных на гульнявых пляцоўках і кантраляваць іх перамяшчэнне па горадзе.

Тых, хто заўважыць ваўка, просяць неадкладна патэлефанаваць у міліцыю па нумары 102.

Каментары4

  • Дэйвід Этэнбра
    18.04.2024
    Скуль вы ўзялі, што ён галодны? Мо' ён зусім не галодны, а проста хворы - на шаленства, напрыклад. А мо' проста заблукаў.
  • Усяслаў
    18.04.2024
    Ваўкалак?
  • Максінор
    19.04.2024
    А не магчыма адсачыць і падстрэліць снатворным, зрабіць аналізы і вывезці дзікага звера на прыроду?

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Я адчуваю сябе дурнем». Ілан Маск пашкадаваў пра грошы, што аддаў на падтрымку рэспубліканцаў13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

У Мінску ў наземным грамадскім транспарце можна аплаціць праезд банкаўскай карткай2

Лаўрова спыталі, ці ўдаліся перамовы Пуціна з Трампам і Сі. Адказ быў няўцямным ВІДЭА1

Перамовы Трампа, Пуціна і Сі працягваліся паўтары гадзіны

У пяць разоў вырасла колькасць скаргаў, якія стаў задавальняць Вярхоўны суд. Лукашэнка спытаў, што адбываецца6

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць